На полі за вёскай Мажуйкі якраз і ўдалося застаць за працай працаўнікоў названай гаспадаркі, якія заканчвалі засаджваць участак плошчай 20 гектараў і збіраліся пераязджаць на іншы, а таму нават не хацелі надоўга адрывацца ад справы. Не адзін дзень затрацілі, каб пасадзіць такое вялікае поле. Тым больш, тэхніка не новая, здараюцца і паломкі. А пакуль ёсць насенне і дазваляе надвор’е, сапраўды, не трэба губляць час.
Заключаны дагаворы з гаспадаркамі Мінскай вобласці і адтуль завозяцца сарты пераважна беларускай селекцыі – “брыз”, “талісман”, “скарб”, “журавінка”.
Усяго ў “Селішча” завезена 131 тона бульбы. Свайго пасадачнага матэрыялу захавалася толькі 30 тон. Зямля падрыхтавана загадзя, унесены ўгнаенні і ўвесь працэс адбываецца па адладжанай і даўно знаёмай тэхналогіі. Аграрыі спадзяюцца, што ў гэтым годзе не заліе і не засушыць і абавязкова вырасце добры ўраджай “другога хлеба”, апраўдаюцца ўсе затрачаныя сродкі і сілы.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку:
Г.Ч.Хадасевіч, М.М.Карбоўскі, А.М.Пранік.