Творческий вечер М.А.Богдановича прошёл в Ушачском районном центре культуры и народного творчества

Общество

Арыгінальна і вельмі творча закончыўся на мінулым тыдні выніковы сход работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Прысутныя літаральна ўсіх структур перамясціліся ў раённы Дом культуры, дзе ў фае іх сустракалі акварэльныя работы Міхаіла Аляксандравіча Багдановіча. Іх прагляд з каментарыямі аўтара быў пачаткам творчай вечарыны мастака з нагоды юбілею. Вельмі многа добрых шчырых слоў пачуў ён ад калег па цэху, з якімі побач правёў безліч мерапрыемстваў. Было нямала і падарункаў, але галоўны – само свята, якое імяніннік і задумваў, як закрыты творчы вечар.

У гэты ж дзень старшыня райвыканкама В.В.Родзіч уручыў дырэктару Дома рамёстваў М.А.Багдановічу Ганаровую грамату Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, дырэктару раённага цэнтра культуры і народнай творчасці М.П.Макрыдзінай і хормайстру Ю.А.Канстанцінаву – Падзякі. Граматы аддзела за плённую работу С.В.Азевіч уручыла кіраўнікам усіх творчых калектываў Ушаччыны, якія маюць званне “Народны”, а гэта фальклорны калектыў “Матырынская спадчына”, квартэт “Натхненне”, клубы: творчых сустрэч “Муза”, народных майстроў “Адраджэнне”, нацыянальных культур “Дружба”, нацыянальнай кухні “Прысмакі”, “Ветэран”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *