На основе фотоснимков и воспоминаний старожилов работники культуры восстановили вид традиционного костюма ушачского строя 20-30-х гг. минувшего столетия

Общество

У мінулым годзе работнікі культуры Ушаччыны збіралі старыя фотаздымкі, запісвалі ўспаміны старажылаў аб тым, што насілі жыхары нашага рэгіёна. На аснове гэтага ўдалося аднавіць выгляд традыцыйнага касцюма ўшацкага строю 20­-30-­х гадоў мінулага стагоддзя (на здымку: мужчына з жанчынай). Распрацоўкі зацвярджаліся ў абласным метадычным цэнтры. Пэўны час ішла работа і над эскізамі з яго арнаментам і аздабленнем у Доме рамёстваў. На аснове эскізаў быў зроблены і раскрой. Затым падбіралі спецыяльную тканіну, пашывам адзення займалася Алена Станіславаўна Бутоўская. А вось прыгожы арнамент касцюма – гэта выключна карпатлівая ручная работа, якую выконвала Крысціна Малышкіна.

Традыцыйны народны касцюм з’яўляецца адным з галоўных кампанентаў, якія адлюстроўваюць культурную прастору рэгіёну. У ім увасабляюцца эстэтычны густ, этычныя погляды і рэлігійныя вераванні народа. Па ім можна даведацца аб розных відах дэкаратыўна­прыкладной творчасці продкаў: тэхніках ткацтва, вышыўцы, апрацоўцы скуры, вязанні, пляценні, ювелірным мастацтве і г.д. У кожнага рэгіёну яны маюць сваю адметнасць.  Дарэчы, кожны раён летась на аснове артэфактаў рыхтаваў для прэзентацыі касцюмы сваёй тэрыторыі. А ў канцы года яны былі прадстаўлены на абласным конкурсе­свяце “Сцяжкі майстэрства”, які праходзіў у Сянно.

Да гэтага ж конкурсу быў прыдуманы і пашыты стылізаваны ўшацкі жаночы бела­блакітны касцюм ХХI стагоддзя, адценні якога супа­даюць з колерам сцяга Ушацкага раёна.

Як адзначыў дырэктар Ушацкага Дома рамёстваў М.Багдановіч, даследчая работа па распрацоўцы старадаўніх касцюмаў і вывучэнні іх асаблівасцяў будзе праводзіцца і надалей. Зараз ва ўстанове ідзе работа над камплектам вясельнага касцюма, а таксама дзіцячага. У бягучым годзе мы зможам пабачыць і іх.

Вольга КАМАРКОВА.



2 комментария по теме “На основе фотоснимков и воспоминаний старожилов работники культуры восстановили вид традиционного костюма ушачского строя 20-30-х гг. минувшего столетия

  1. А ці нельга апублікаваць вось тыя самыя фота пачатку веку, дзе дзядзькі менавіта у брылях? Асабіста я бачыў сотні фота, уключаючы здымкі канца 19-га стагоддзя, але не памятаю, каб нехта упрыгожваў сябе гэтым саламяным капялюшам. Сяляне звычайна у картузах, узімку — у аблавушках ці у нечым накшталт кубанак, часам у магерках. Дарэчы, памятаю, былі дзядзькі-дзяды, што і улетку здымаліся ў магерках. Але відавочна летнія былі з больш тонкага лямцу.

  2. На основе фотоснимков и ВОСПОМИНАНИЙ старожилов, что-то не видела я сотни фото жителей Ушачского района конца 19 ст. А те, что видела были фото портретные и одевались для фото не в традиционные, а праздничные костюмы. Я думаю, что основные были воспоминания, а не фото.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *