З 23 студзеня 2016 года ўступіў у сілу Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Якія ж змяненні знайшлі адлюстраванне ў нарматыўным прававым акце?
Канкрэтызавана сфера дзеяння Закона. Цяпер яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на звароты, якія выцякаюць з адносін паміж работнікам і наймальнікам. Зменены падыходы да тэрмінаў пры разглядзе зваротаў. Адлічэнне тэрмінаў пачынаецца не з дня рэгістрацыі звароту, а з дня, які ідзе за ім. Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён. Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней месяца. Акрамя таго, пяцідзённы тэрмін, на працягу якога арганізацыі павінны прыняць рашэнне па паступіўшых зваротах, што не адносяцца да іх кампетэнцыі, будзе вылічацца ў рабочых днях.
Законам замацаваны правы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія разглядаюць звароты, дапоўнены пералік асноў для адмовы грамадзянам у асабістым прыёме па прычыне звароту ва неўстаноўленыя дні і гадзіны ці па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі.
У электронных зваротах павінен быць указаны адрас электроннай пошты заяўніка. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, пацвярджаючых іх паўнамоцтвы. Пры невыкананні ўстаноўленых патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ці накіраваннем заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Прадугледжана магчымасць спынення перапіскі з заяўнікамі, якія накіроўваюць паўторныя звароты ў адну і тую ж арганізацыю, да кампетэнцыі якой іх разгляд па сутнасці не адносіцца.
Закон таксама ўдакладняе расходы, якія могуць быць спагнаны з заяўнікаў у выпадку сістэматычнага накіравання неабгрунтаваных зваротаў. Да іх аднесены сумы, якія падлягаюць выплаце экспертам, паштовыя расходы і расходы, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту.
Унесеныя ў кнігу заўваг прапановы і заўвагі, што не адносяцца да дзейнасці арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, пакідаюцца без разгляду без паведамлення аб гэтым заяўніку.
І.ЛІТВІНАВА, загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.