Учора адзначаўся Міжнародны дзень музеяў, а 9 мая споўнілася 25 гадоў з часу адкрыцця новай экспазіцыі ў новым яго будынку. 7 лістапада будзе адзначацца 40-годдзе наогул існавання музея, які тады называўся Ушацкі музей Народнай славы.
З гэтых прычын напярэдадні свята наша размова з дырэктарам музея народнай славы імя У.Е.Лабанка М.М.КІРПІЧАМ.
– Па-першае, Мікалай Мікалаевіч, прыміце віншаванні, а па-другое, ёсць прычына, каб пагаварыць аб дзейнасці музея. Якая галоўная мэта стаіць перад яго супрацоўнікамі?
– Калі каротка, то збор і захаванне музейных прадметаў – так называюцца арыгінальныя дакументы, фотаздымкі і рэчы. На іх аснове ваенна-патрыятычнае выхаванне.
Экспазіцыя, якая асвятляе партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, у нас пастаянная, як і мемарыяльная частка выставачнай залы партызанскай карціннай галерэі, але дапаўняецца арыгінальнымі матэрыяламі. Да прыкладу, паступіў той жа гармонік, аб гэтым паведамлялася ў “Патрыёце”, здымкі і дакументы Е.Я.Лось і яе брата Сяргея, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя экспазіцыі ў асноўных фондах музея 14529 музейных прадметаў – сярод іх асабістыя рэчы, пісьмы і зброя, якія належалі ўдзельнікам партызанскага руху на Ушаччыне, франтавікам і знакамітым людзям. 6932 матэрыялы навукова-дапаможнага характару, гэта ўжо ксеракопіі, а не арыгіналы.
– Наколькі часта папаўняюцца фонды?
– Летась, нягледзячы на тое, што час няўмольна аддаляе нас ад тых гадоў, усё менш застаецца ўдзельнікаў і сведкаў гераічнай барацьбы партызан, фонды папоўніліся 111 арыгінальнымі музейнымі прадметамі і 150 – навукова-дапаможнага характару. Каб і цяпер узбагачаць экспазіцыю і фонды трымаем цесны кантакт з ветэранамі, іх дзецьмі, вядзём перапіску з тымі, хто жыве далёка за межамі раёна, супрацоўнікі ведаюць іх і падтрымліваюць цесны кантакт. У асноўным гэтым займаюцца два навуковыя супрацоўнікі, да іх абавязку патрэбна дадаць і правядзенне экскурсій, і захавальнік фондаў.
Многа даводзіцца працаваць у архівах Полацка і Віцебска, у фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе збіраюцца матэрыялы па гісторыі Ушаччыны. Па выніках складаюцца навуковыя даведкі.
Варта дадаць, што пастаянна збіраем матэрыялы аб сучасным жыцці раёна.
– Наведвальнікі музея бачаць толькі асноўную экспазіцыю, а фонды закрытыя для іх?
– Далёка не. Так дакументамі з фондаў вельмі часта карыстаюцца студэнты пры напісанні курсавых і дыпломных работ, настаўнікі. І нават арганізацыі ўстановы з нагоды юбілейных дат знаходзяць там шмат цікавага, што невядома сучаснікам.
З цягам часу ім яшчэ прасцей будзе працаваць з матэрыяламі, якія ёсць у музеях. У адпаведнасці з пастановай урада у рэспубліцы ствараецца электронны каталог музейных рэчаў. Можна будзе даведацца, што ёсць у іншых музеях краіны, напрыклад, па канкрэтнай партызанскай брыгадзе. Работа гэта карпатлівая, працаёмкая, але будзе карыснай. Такім чынам працуем і наперад – збіраем новыя экспанаты, і назад – сістэматызуем матэрыялы, якія ёсць. Працягваем накапляць матэрыялы для перавыдання кнігі “Хроніка. Памяць”.
– Ці падтрымліваеце сувязь з іншымі музеямі? А калі так, то ў чым гэта выражаецца?
– Свята адбылося міжнароднае, але для нас гэта, на жаль, мінулае. Раней, дзесьці з 1989 па 1995 год, самае цеснае супрацоўніцтва вялося з музеем на Зеелаўскіх вышынях ва Усходняй Германіі, вялася работа ў адпаведнасці з агульнымі планамі. Аднак, з аб’яднаннем Германіі засталіся як прыхільнікі гэтага, так і праціўнікі, а ў выніку сувязь страчана.
Цяпер вельмі цесны кантакт з Полацкім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым запаведнікам у склад якога ўваходзяць некалькі музеяў, Віцебскім абласным музеем Шмырова. Разам мы арганізоўваем выставы, нам аказваецца значная метадычная і ў пераходзе на электронны ўлік дакументаў дапамога.
– Поспехаў калектыву, бо справа, якую вы робіце, неацэнная для патомкаў.
Р.КАРПАЎ.
На здымку:
навуковыя супр