На “прамую лінію”, якую праводзіла ў сераду з чытачамі газеты “Патрыёт” старшыня праўлення Ушацкага райспажыўтаварыства Лілія Альбінаўна ДОЛГАЯ, паступіла некалькі тэлефанаванняў ад ушачан. Адказы на пытанні, безумоўна, будуць цікавыя практычна ўсім нашым чытачам.
– У магазінах без праблем можна купіць палову буханкі хлеба – папрасіць прадаўца, каб разрэзалі, ці ён часта ўжо ляжыць разрэзаны і ўпакаваны. А ці можна купіць палову батона? Для аднаго чалавека яго многа, і не паспееш з’есці – счарсцвее. Часам хочацца купіць і такі смачны ўшацкі багет, але ж ён у пакет не ўмяшчаецца!
– Тэхнічныя магчымасці хлебазавода не дазваляюць раздзяліць батон напалову і расфасаваць адразу на вытворчасці. Але купляючы ў магазіне батон, вы можаце папрасіць прадаўца разрэзаць выраб і ён абавязаны зрабіць гэта па вашай просьбе. Але ж ёсць і альтэрнатыва – хлебазаводам выпускаецца шырокі асартымент хлебабулачных вырабаў – тоставы белы хлеб, булачкі і многае іншае меншай вагой, чым батон. Выбар, канечне, за вамі. Што датычыцца багетаў, то я з вамі поўнасцю згодна – часам нязручна купляць такі вялікі. І гэта пытанне мы ўжо абмяркоўвалі, плануем у хуткім часе выпускаць багеты па той жа самай рэцэптуры, але меншым памерам.
– 2728 лютага па ўсёй краіне праходзяць адзіныя дні скідак са зніжэннем гандлёвых надбавак магазінамі і цаны вытворцы. Хацелася б даведацца, ці плануюцца якіянебудзь аналагічныя акцыі ў нас напярэдадні свята 8 Сакавіка?
– Так, у гэтыя дні ў магазінах краіны па дамоўленасці з прадпрыемствамівытворцамі аб зніжэнні цэн і гандлёвых надбавак пакупнікам прапаноўваюцца нехарчовыя тавары са скідкамі ў памеры не менш 1520 працэнтаў. Аналагічныя акцыі – таксама на нехарчовыя тавары – пройдуць і 67 сакавіка, са скідкай 15 працэнтаў ад рознічнага кошту. Разнастайныя дні скідак і акцыі мы праводзім пастаянна ў канцы кожнага месяца і да такіх вось святочных дзён. Запрашаем у нашы магазіны за пакупкамі!
– Раней у продажы былі какавапарашок вытворчасці “Камунарка” і баранавіцкі кафейны напітак. Але апошнім часам іх не стала на прылаўках магазінаў, а какавапарашок іншага вытворцы не такі смачны…
– Наша райспажыўтаварыства не працуе напрамую з такімі буйнымі вытворцамі, як, напрыклад, “Камунарка”, а закупляе іх прадукцыю праз гандлёвыя базы. Магчыма, у апошні час названага вамі тавару не было на базе, з якой мы завозілі гэты прадукт. Мы высветлім прычыну адсутнасці тавару і паспрабуем праз іншых пастаўшчыкоў яго завезці.
– Чаму ва ўнівермагу такі невялікі асартымент трыкатажных вырабаў для дзяцей? Днямі хацела выбраць адзенне на хлопчыка, але жаданага памеру і фасону не знайшла.
– Паколькі апошнім часам рынак не працуе, то пакупнікі сталі больш актыўна “закупляцца” ва ўнівермагу, у прыватнасці трыкатажнымі вырабамі. Магчыма, патрэбны вам фасон быў раскуплены. З такімі фабрыкамі, як “8 Марта”, “Калінка” і іншымі, якія займаюцца вырабам трыкатажу, мы напрамую заключаем дагаворы, аднак часам не толькі ад нас залежаць пастаўкі. Дарэчы, якраз у пачатку месяца чакаецца чарговы завоз. Надалей жа будзем працаваць над пашырэннем асартыменту, робім усё для свайго пакупніка!
Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА
Если не съедается батон, его надо порезать на ломтики, в целлофановый пакет и в морозильную камеру. При разморозке он — как свежий.