З 3 мая сельгаспрадпрыемствы пачалі перавод жывёлы на летне-пашавы перыяд утрымання і літаральна за два дні ён быў завершаны. Калі да гэтага праводзіўся выпас па 3-4 гадзіны ў дзень, то цяпер жывёла знаходзіцца круглыя суткі на траве ў электраагароджы.
Жывёлаводы фермы Селішча СВК “Агра-Селішча” перайшлі на кругласутачнае ўтрыманне 4 мая. Дагледзець гурт у 200 галоў, хоць і ў электраагароджы, справа адказная, а таму працуюць па два чалавекі.
Сяргей Майсяёнак і Віталь Матвеенка (на здымку) працуюць разам у адной змене. У мінулым годзе таксама ўлетку былі пастухамі, а таму не навічкі ў гэтай справе. Праз суткі неабходна выходзіць на работу, але нават за два тыдні прывыклі да такога напружанага рытму.
– Травы хапае, жывёла паводзіць сябе спакойна, а таму цяжкасцей ніякіх не ўзнікае, мы ўжо, як і жывёла, адаптаваліся, – жартуюць пастухі.
Якраз падчас размовы з імі падвезлі ваду, а даільную ўстаноўку перацягвалі на новае, бліжэйшае месца – ўсё выконваецца згодна патрабаванням.
Падрыхтаваны перасоўныя даільныя ўстаноўкі, частка з іх у гаспадарках была заменена на новыя ў мінулым годзе, частка ў гэтым.
Першы тыдзень прабывання на кругласутачным ўтрыманні як заўсёды з’явіўся адаптацыйным. Цяпер жывёла поўнасцю прывыкла да новых умоў. Адпаведна стабілізаваліся надоі, паступова яны ідуць уверх ва ўсіх гаспадарках. Зараз на пашах раёнах знаходзіцца 32 гурты жывёлы, з іх 9 – цялушкі.
Выконваюцца і ўсе патрабаванні, асноўнымі з’яўляюцца забяспечанасць жывёлы вадой, наяўнасць гарачай вады на даільных устаноўках, асемяненне.