У чацвер адбылася сёмая справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага савета ветэранаў, на якой быў зроблены аналіз работы за мінулыя пяць год, павіншаваны актывісты, а таксама пераабраны старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.
Заслужаныя і актыўныя
У раёне пражывае 5240 чалавек пенсіённага ўзросту, што складае пад 40 працэнтаў ад насельніцтва раёна. З іх 3564 чалавекі – ветэраны працы, 37 удзельнікаў і 55 вязняў Вялікай Айчыннай вайны, 2475 адзінокапражываючых, 295 адзінокіх.
Сёння ў склад арганізацыі ўваходзіць 35 пярвічных арганізацый, якая аб’ядноўвае 4148 чалавек. Галоўнай задачай ветэранскай арганізацыі з’яўляецца абарона правоў і інтарэсаў ветэранаў, паляпшэнне ўмоў жыцця пенсіянераў, патрыятычнае выхаванне моладзі. За справаздачны перыяд – 2011-2015 гады – многае было зроблена. А стала гэта магчыма дзякуючы пастаяннай падтрымцы старшыні ветэранскай арганізацыі кіраўніцтвам раёна, усімі аддзеламі райвыканкама, старшынямі сельвыканкамаў, кіраўнікамі прадпрыемстваў.
Кожны год ветэраны ўносяць значны ўклад у выхаванне маладога пакалення, удзельнічаюць у Днях прызыўніка, пасвячэннях школьнікаў у піянеры і рады БРСМ.
Сумесна з зацікаўленымі службамі абследуюцца ўмовы жыцця ветэранаў, праводзяцца медыцынскія агляды пажылых людзей. За адзначаны перыяд яны атрымалі 120 пуцёвак на санаторнакурортнае лячэнне. Пажылым людзям аказвалася і канкрэтная дапамога па тых жыццёвых пытаннях, з якімі яны звярталіся ў райвыканкам, сельскія Саветы, а таксама да старшыні савета ветэранаў.
Пенсіянеры ўносяць пасільны ўклад і ў навядзенне парадку і добраўпарадкаванне, прымаючы ўдзел у суботніках, а таксама ўпрыгожваючы свае сядзібы. Кожны год падчас раённага конкурсу па добраўпарадкаванні адзначаюцца лепшыя ветэранскія падворкі.
Нішто не цэніцца так дорага, як увага…
Гэта словы з даклада старшыні раённага савета ветэранаў У.М.Малаткаўца з’яўляюцца яго жыццёвым крэда. Добра наладжана віншаванне ветэранаў з юбілеямі і святамі паштоўкамі, па тэлефоне і праз газету “Патрыёт. Кожны год Уладзімір Мікалаевіч арганізоўваў культурнапазнавальныя мерапрыемствы для карыснага і цікавага адпачынку ветэранаў працы, заахвочваючы такім чынам лепшых кіраўнікоў пярвічак.
У лістападзеснежні ў пярвічных ветэранскіх арганізацыях раёна прайшлі справаздачныя сходы, на якіх былі перавыбраны 6 новых старшынь. Наогул усе яны вельмі актыўныя, ініцыятыўныя людзі, якія бескарысна выконваюць свае абавязкі. Падчас сходу аб сваёй рабоце расказалі старшыні Касарской, Глыбачанскай, Дубраўскай “пярвічак”, а таксама актывісты ветэранскага руху Ушацкай школы, лясгаса, ЦРБ.
У сваіх выступленнях старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый і госці канферэнцыі, ведаючы, што старшыня савета ветэранаў Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец вырашыў скласці свае паўнамоцтвы, шчыра дзякавалі яму за работу і энтузіязм, за такія цёплыя адносіны да пажылых людзей. Больш дзясятка гадоў прысвяціў Уладзімір Мікалаевіч рабоце з ветэранамі, а яго агульны працоўны стаж у раёне склаў больш пяцідзесяці гадоў. “Гэта чалавекмураш, ён расшавеліць любога, з любым знойдзе кантакт, падтрымае добрым словам”, – менавіта так ахарактарызавала У.М.Малаткаўца старшыня Глыбачанскага сельскага Савета дэпутатаў Л.В.Вялюга. З гэтым меркаваннем згадзяцца ўсе, хто ведае гэтага чалавека. У гэты дзень яшчэ шмат выдатных слоў у яго адрас сказалі прысутныя. Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня, напрыклад, прывёз у якасці памятнага падарунка ўласную карціну з выявай Павульскага возера.
Старшыня райвыканкама В.В.Родзіч, які прыняў удзел у рабоце канферэнцыі, уручыў У.М.Малаткаўцу Ганаровую грамату Ушацкага райвыканкама за плённую работу па развіцці ветэранскага руху, патрыятычнае і духоўнае выхаванне моладзі (на здымку).
Новы кіраўнік арганізацыі
У якасці новага старшыні савета ветэранаў была прапанавана кандыдатура Фёдара Раманавіча Пацэйкі. Яго працоўны шлях прайшоў у нашым раёне на розных пасадах. Ён вядзе актыўны лад жыцця, удзельнічае ў раённых мерапрыемствах, заўсёды супрацоўнічаў з ветэранскай арганізацыяй. Дэлегатамі справаздачнавыбарчай канферэнцыі кандыдатура Ф.Р.Пацэйкі была аднагалосна падтрымана. Намеснікам старшыні раённага савета ветэранаў быў абраны У.У.Шкіндзер. Новаму кіраўніцтву ўсе прысутныя жадалі прадаўжаць распачатыя справы і захаваць традыцыі ветэранскага руху.
Ветэраны – Фонду міру
Ветэранская арганізацыя на працягу справаздачнага перыяду актыўна супрацоўнічала з раённай арганізацыяй Беларускага Фонду міру. Старшыні ветэранскіх “пярвічак” заўсёды збіраюць сродкі для Фонду, усе сталыя людзі добра ведаюць, што такое вайна, бачаць на што ідуць ахвяраванні, а таму актыўна падтрымліваюць накірунак дзейнасці Фонду міру. За апошнія гады была ўвекавечана памяць загінуўшых і ўстаноўлены помнікі ў Павуллі, Усаі, Мосары, Чарсцвядах, Арэхаўне.
Актывістамветэранам старшыня раённай арганізацыяй Беларускага Фонду міру Т.М.Малак уручыла Падзякі ад раённай арганізацыі Фонду міру. Таксама яна закранула і яшчэ адну важную тэму – рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Зараз завяршаецца другі этап рэканструкцыі, яшчэ шмат неабходна зрабіць, нямала патрэбна грашовых сродкаў. І ўнесці пасільны ўклад можа кожны ўшачанін.
Актывісты атрымалі ўзнагароды
На гэтым урачыстым мерапрыемстве, канечне ж, не абышлося без узнагарод. За плённую работу ў раённай ветэранскай арганізацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна старшыня раённага выканаўчага камітэта В.В.Родзіч уручыў знак “Ганаровы ветэран Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” Уладзіміру Мікалаевічу Малаткаўцу, старшыні Глыбачанскай пярвічнай арганізацыі, ветэрану вайны Дзям’яну Уладзіміравічу Крупеню, старшыням Глыбацкай (Ушацкага сельсавета) і Дубраўскай “пярвічак” Івану Сямёнавічу Кулагу і Алене Захараўне Кучко.
За актыўную работу Ганаровыя граматы раённай ветэранскай арганізацыі атрымалі старшыні пярвічных арганізацый ветэранаў З.А.Клубаева, С.Т.Белавусаў, З.Е.Жогаль, Т.І.Галай, У.У.Шкіндзер, В.М.Лукашонак, С.А.Тарасеня, М.А.Тарасевіч, Л.Л.Шлюбская, Н.І.Есіпава, В.Ф.Ціханёнак, В.В.Шэндзель, Н.І.Клындзюк.
Не мог не адзначыць кіраўнік арганізацыі і тых, хто актыўна і плённа супрацоўнічаў з ветэранскай арганізацыяй на працягу многіх гадоў. Гэта старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Т.М.Малак, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва А.В.Пашковіч, балетмайстар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Д.П.Пенкальская, ветэраны працы Ф.Р.Пацэйка і М.М.Кірпіч, індывідуальны прадпрымальнік В.У.Нікалаева.
* * *
Падчас канферэнцыі былі абраны дэлегаты на абласную справаздачнавыбарчую канферэнцыю – гэта Ф.Р.Пацэйка, У.У.Шкіндзер і Л.Я.Шарак. Нягледзячы на тое, што канферэнцыя зацягнулася па часе, яе ўдзельнікі не спяшаліся разыходзіцца, а актыўна абмяркоўвалі жыццёвыя справы.
Водьга КАМАРКОВА.