В День защитников Отечества 65 ушачских школьников стали пионерами

Наши дети

У аўторак у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка звінелі дзіцячыя галасы. У гэты дзень піянерская дружына імя А.А.Клопава папоўнілася новымі членамі – упершыню піянерскія гальштукі павязаны 65 вучням чацвёртых класаў Ушацкай школы. Адметна, што праводзілася ўрачыстасць у Дзень абаронцаў Айчыны і менавіта ў музеі, што стала выдатным фіналам месячніка патрыятычных спраў, што праводзіўся ва ўстанове.

Гальштукі колеру дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь новаспечаным піянерам павязалі намеснік дырэктара Ушацкай школы па выхаваўчай рабоце С.Д.Галай, а таксама старшыя піянеры. Святлана Дзмітрыеўна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам горда несці сцяг сваёй арганізацыі і высокае званне піянера, заўсёды быць першымі ў добрых справах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: С.Галай павязвае гальштук Ксеніі Крахотка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *