З пачатку 2016 года з-за парушэння правілаў праезду пешаходных пераходаў у Віцебскай вобласці адбылося 6 аварый. У іх 6 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Так, раніцай 11 лютага ў Полацку вадзіцель аўтамабіля “Сітраен” збіў 20-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па пешаходным пераходзе. У выніку аварыі грамадзянін атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Падобныя дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся ў студзені ў Наваполацку і Оршы.
Адно з найбольш небяспечных дзеянняў з боку пешаходаў – іх імкненне як мага хутчэй перабегчы дарогу. У той жа час раптоўнае з’яўленне чалавека на дарозе ўскладняе вадзіцелю задачу прадухіліць наезд. Па статыстыцы, самымі распаўсюджанымі парушэннямі Правілаў дарожнага руху з боку пешых удзельнікаў дарожнага руху з’яўляюцца: перасячэнне праезнай часткі ва неўстаноўленым месцы, нецвярозы стан пешаходаў, іх нечаканы выхад зза транспартных сродкаў і іншых перашкод, што абмяжоўваюць агляд.
Праязджаць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы вадзіцелям варта з асаблівай асцярожнасцю – загадзя змяншаць хуткасць, прапускаць пешаходаў, якія ступілі на праезную частку. Толькі сёлета зза незахавання гэтага патрабавання да адміністрацыйнай адказнасці на Віцебшчыне прыцягнута больш за 800 аўтаўладальнікаў. Нагадаю, што за непрадстаўленне вадзіцелямі транспартных сродкаў перавагі ў руху пешаходам прадугледжана пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.