Регистрация на тестирование

Общество

Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтра тэсціравання паведамляюць, што рэгістрацыя на тэсціраванне ў рэспубліцы пачалася з 3 мая 2010 года і прадоўжыцца да 1 чэрвеня. Рэгістрацыю і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання ажыццяўляюць навучальныя ўстановы Наваполацка і Віцебска, у якіх можна зарэгістравацца ў рабочыя дні, а таксама ў суботу – 22 і 29 мая з 8.00 да 20.00. Прадугледжана магчымасць рэгістрацыі не болей, чым на 3 прадметы. Плата за адзін складае 10000 рублёў і ўносіцца ў аддзяленнях “Беларусбанка” на разліковыя рахункі навучальных устаноў, якія з’яўляюцца пунктамі рэгістрацыі і правядзення тэсціравання. Рэгістрацыя ажыццяўляецца пры прад’яўленні абітурыентам пашпарта (або віда на жыхарства) і квітанцыі аб аплаце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *