Ученики Великодолецкой школы побывали на хоккейном матче в Минск-Арене и поделились своими впечатлениями

Cпорт Наши дети

Вучні Вялікадолецкай школы вельмі любяць вандраваць па прасторах нашай краіны. У рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” мы наведалі многія знакамітыя мясціны, гістарычныя славутасці, культурныя і спартыўныя аб’екты. Аб адным з апошніх падарожжаў хочам расказаць асобна.

Калі настаўнік фізічнай культуры Уладзімір Міхайлавіч Лапіцкі прапанаваў пабываць на хакейным матчы – ідэя знайшла гарачую падтрымку. І, дарэчы, не толькі ў хлопчыкаў: як вядома, спорт у нашай школе любяць літаральна ўсе. Хакей жа – адзін з самых захапляльных і прэстыжных відаў, нездарма ён у беларусаў у прыярытэце.

І вось мы на Мінск­-Арэне – спартыўна­-забаўляльным комплексе, які ўражвае сваёй велічнасцю: на момант адкрыцця ў 2010 годзе гэта была самая вялікая хакейная пляцоўка ў СНД і чацвёртая па змяшчальнасці ў Еўропе. У гэты дзень мінскае “Дынама” прымала адных з лідараў расійскага хакея – казанскі “Ак Барс”. Трэба сказаць, што нам яшчэ ніколі не даводзілася бываць на такім масавым мерапрыемстве – на матч прыйшло каля 14 тысяч чалавек! Нельга перадаць словамі атмасферу на трыбунах: уся Мінск-­Арэна злівалася ў адзіным парыве, падтрымліваючы любімую каманду, якая вельмі дастойна змагалася з моцным сапернікам. І нават тое, што ў выніку матч завяршыўся перамогай гасцей, не сапсавала нашага ўражання ад гульні – ніякага параўнання з праглядам трансляцыі па тэлебачанні!

Трэба таксама адзначыць, што на Мінск­-Арэне ўсё прадумана і зроблена вельмі зручна для балельшчыкаў: з любога месца добра бачна пляцоўка, устаноўлены вялікія маніторы, перапынкі паміж перыядамі запоўнены забаўляльнымі конкурсамі, гульнямі з гледачамі. Адным словам, усе мы засталіся ў захапленні ад гэтай вандроўкі і раім ушачанам – нават тым, хто не адносіць сябе да аматараў спорту – абавязкова пабываць на Мінск-­Арэне.

Вучаніцы 11 класа Ганна ПАРАХОНЬКА і Надзея Салавей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *