У канцы снежня свой 25-гадовы юбілей святкавала Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – унікальная навучальная ўстанова краіны, якая з’яўляецца кузняй кіруючых кадраў.
“Акадэмія займае асаблівае месца сярод нашых ВНУ. Падрыхтоўка кіруючых кадраў, якія валодаюць сучаснымі ведамі і ўмеюць эфектыўна прымяніць іх на практыцы, з’яўляецца адной з умоў далейшага сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны”, – падкрэсліў у сваім віншаванні Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Равесніца незалежнай Беларусі, Акадэмія зарэкамендавала сябе вядучай ВНУ ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага кіравання. Высокі прафесіяналізм прафесарскавыкладчыцкага складу, шырокае выкарыстанне інавацыйных методык, адказныя адносіны студэнтаў і слухачоў да вучобы – усё гэта з’яўляецца асновай паспяховай работы Акадэміі.
За тры дні святкавання юбілею прайшло мноства мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародны форум, паступіла шмат віншаванняў, у тым ліку ад вышэйшых пасадных асоб краіны, дыпламатаў, рэктараў замежных і беларускіх ВНУ. Прыехала мноства гасцей, сярод якіх прадстаўнікі ВНУ-партнёраў з Расіі, Кітая, Таджыкістана, Швецыі. Супрацоўнікі Акадэміі кіравання атрымалі шмат узнагарод самага высокага ўзроўню. Рэктар установы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марат Генадзьевіч Жылінскі таксама ўручыў узнагароды Акадэміі кіравання. Была закладзена капсула з пасланнем да будучых выпускнікоў, якую ўскрыюць, калі Акадэмія будзе святкаваць сваё 50годдзе. Фінальная частка мерапрыемстваў праходзіла ў Палацы Рэспублікі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка, якая таксама, дарэчы, з’яўляецца выпускніцай Акадэміі кіравання, прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах Акадэміі ў якасці ганаровага госця.
На здымку: В.Захарэнка з рэктарам Акадэміі кіравання М.Жылінскім.