Прозрачность услуг повысит эффективность. Изменения в предоставлении услуг ЖКХ

Общество

“Аб прадстаўленні жыллёва­-камунальных паслуг”, – так называецца ўказ кіраўніка дзяржавы ад 31 снежня 2015 года і датычыцца, безумоўна, практычна ўсіх. Ён утрымлівае істотныя змены. Па­-першае, удакладнены пералік асноўных камунальных паслуг, больш празрыстым стала паняцце “Тэхнічнае абслугоўванне”, з якога вылучаны тры самастойныя паслугі: санітарнае абслугоўванне дапаможных памяшканняў жылога дома і яго асвятленне (уборка пляцовак, падвалаў), падтрымка санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі, зменены і парадак платы за ліфт (асобна за тэхнічнае абслугоўванне і кампенсацыю затрат на электраэнергію). Гэта дазволіць убачыць сапраўдны кошт паслуг, перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы, у залежнасці ад камфортнасці, павярхоўнасці дома. Гэты падыход дазволіць павысіць узровень кампенсацыі затрат да 80 працэнтаў без фактычнага павышэння кошту гэтай паслугі. Эканамічны эфект будзе дасягнуты дзякуючы фарміраванню кошту абслугоўвання жылых дамоў на падставе тэхналагічных карт па серыях дамоў, абсталяванні і гэтак далей. Такім чынам указ робіць празрыстымі для жыхароў тэхнічныя паслугі і будзе спрыяць больш эфектыўнай дзейнасці жыллёва­-камунальнай арганізацыі.

Непасрэдна тэхнічнае абслугоўванне ўключае падтрыманне ў спраўным стане інжынерных сетак, канструктыўных элементаў пабудоў, падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона – тыя работы, якія не могуць быць выкананы самімі жыхарамі. Затое апошнія змогуць уплываць на кошт паслуг па падтрыманні дапаможных памяшканняў, самі вырашаючы перыядычнасць уборкі пад’ездаў ці тып асвятлення. Жыхары пад’езда могуць як зусім адмовіцца ад паслуг ЖКГ па ўборцы і самі яе ажыццяўляць, ці выбраць іншага выканаўцу гэтых работ або заказаць штодзённую вільготную ўборку. Галоўнае, каб гэта было жаданне ўсіх жыхароў пад’езда і, канечне, у ім быў парадак незалежна ад таго, якое рашэнне прымуць жыхары, (за станам будуць сачыць спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі). Можна заказаць і аплачваць кругласутачнае асвятленне ці эканомныя святлодыёдныя лямпы. Ну а наступствы фактаў вандалізму ў пад’ездзе будуць ухіляцца падчас бягучага рамонту за сродкі жыхароў, што таксама павінна стымуляваць да больш беражлівых адносін да агульнай маёмасці.

Такім чынам за сродкі мясцовых бюджэтаў будзе ажыццяўляцца ўборка прыдамавой тэрыторыі, рамонт дарожных пакрыццяў. Поўнасцю за кошт жыхароў – уборка і асвятленне месцаў агульнага карыстання. А 80 працэнтаў за сродкі насельніцтва і 20 – бюджэту – расходы па абслугоўванні канструктыўных элементаў і інжынерных сетак.

С.ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *