Вакансии в Ушачском районе в феврале

Калейдоскоп

Працягваем знаёміць чытачоў “Патрыёта” з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Хацелася б звярнуць увагу грамадзян на прывабную прапанову агароднінасушыльнага завода, які на пастаянную работу запрашае начальніка лабараторыі – пажадана з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй. Вакансію зборшчыка вырабаў з драўніны прапануе ТАА “Форэстгандаль”. Трэба адзначыць, што заработная плата тут можа быць дастаткова высокай: усё залежыць ад выпрацоўкі і старанняў работніка. Запатрабаваная ў апошні час пасада заатэхніка ёсць зараз у КУСГП “Глыбачаны” і ААТ “Ільюшынскі”. У гэтых жа гаспадарках, а таксама ў райветстанцыі можна ўладкавацца і ветэрынарным урачом. Сярод новых вакансій у раёне трэба назваць інжынера-цеплатэхніка і сталяра ва УП ЖКГ. Павінна зацікавіць грамадзян, якія маюць ІІІ групу інваліднасці і паказанні да адаптацыі, пасада сацыяльнага работніка па мыцці і рамонце адзення ў ТЦСАН.

Акрамя ўжо прыгаданых, ёсць ва Ушацкім раёне і іншыя вакансіі. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага агранома і агранома, галоўнага энергетыка, юрыста; “Кублічы” – галоўнага эканаміста; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача-гінеколага, ветэрынарнага фельчара; ААТ “Ільюшынскі” – жывёлавода, заатэхніка-селекцыянера, аператара машыннага даення; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера-праграміста, інжынера-цеплатэхніка, інжынера-электроніка, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара і педагога-псіхолага. Заработная плата на ўсе гэтыя пасады складае ад 2,3 да 6,7 мільёна рублёў.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

А.КАРЧЭСКА, галоўны спецыяліст сектара занятасці і сацыяльнай абароны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *