Другі нацыянальны тэлеканал праводзіць адбор удзельніц конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2016”, які адбудзецца 13-14 лютага 2016 года з 11.00 да 19.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4 (Нацыянальная школа прыгажосці).
У адборачных турах могуць прымаць удзел дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў ростам не менш 175 см, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы і працы), не маюць дзяцей і ніколі не былі ў шлюбе. Удзельніцы не павінны выкарыстоўваць дэкаратыўную касметыку, пры сабе ім трэба мець купальнік, туфлі на высокім абцасе і рызінку для валасоў.