Новая рэдакцыя закона “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці” ўступіла ў сілу 25 студзеня 2016 года. У цэлым закон не прыцярпеў вялікіх змен, базавыя прынцыпы натарыята засталіся ранейшымі. Я ж сёння спынюся на зменах.
Упершыню вызначана, што з’яўляецца натарыяльнай тайнай, а што не і канкрэтна ўказана, якія звесткі можа паведамляць натарыус. Напрыклад, натарыус можа паведаміць некаторыя звесткі аб адмененай даверанасці і адкрыцці спадчыннай справы (прозвішча, імя і імя па бацьку памерлага і натарыуса, які вядзе гэту справу).
Удакладнены спіс дакументаў органаў кіравання гаспадарчага таварыства, факт сапраўднасці якіх можа пацвердзіць натарыус. Напрыклад, у нас нярэдкія спрэчкі паміж таварыствамі і грамадзянамі наконт жылля, дакументы часта мяняюцца згодна з праведзенымі сходамі акцыянераў. Дык вось, запрашэнне натарыуса на сход, які б засведчыў рашэнне сходу таварыства і яно б пачало насіць сілу закона, пазбавіла б блытаніны і непаразуменняў.
З падстаў аб адказе здзяйснення натарыяльнай паслугі выключаны такі пункт, калі здзелка супярэчыць статуту юрыдычнай установы. Аднак пералік папоўнены новымі паняццямі. Напрыклад, натарыус можа адмовіць у здзелцы, калі дакументы не будуць прыведзены ў парадак пасля адведзенага на гэтыя мэты тэрміну.
Канкрэтызаваны парадак прыняцця на дэпазіт натарыуса грашовых сродкаў або каштоўных папер. Такая працэдура здзяйсняецца для таго, калі няма асобы, якой павінны быць выплачаны грошы або перададзены паперы. Абавязаная асоба змяшчае іх на дэпазіт натарыуса і яго абавязкі лічацца надзейна выкананымі. Дык вось прыняць на дэпазіт іх можа натарыус той натарыяльнай акругі, у межах якой з’яўляецца месца выканання абавязкаў.
Пашыраны і спектр аказваемых натарыусам паслуг. Напрыклад, цяпер можна завяраць на паперы і электронны дакумент.
Для фіксацыі здзелак прадугледжана выкарыстанне аўдыё і відэаздымкаў, прычым па ініцыятыве любога з бакоў. Пры гэтым у дакуменце ставіцца адпаведная адзнака.
Ж.КАВАЛЕНКА, натарыус.