Надвор’е апошняга часу марозным яўна не назавеш. Калі верыць сіноптыкам, анамальна высокія плюсы пратрымаюцца ў Беларусі і напачатку лютага. Трэба мець на ўвазе, што ў такіх умовах лёд на вадаёмах становіцца рыхлым – выхад на яго ўяўляе рэальную пагрозу жыццю чалавека.
Разбураецца лёд паэтапна. Калі сярэднясутачная тэмпература паветра некалькі дзён “у плюсе”, то на паверхні пачынае хутка раставаць снег, а лёд за суткі можа танець на чвэрць. Гэты працэс паскараецца вятрамі, туманамі і дажджамі. Адначасова лёд растае знізу – калі на яго наступаеш, ён ужо не трашчыць, а нечакана распадаецца пад нагамі. На вялікіх азёрах і рэках часта ўзнікае іншая небяспека – трэшчыны, а падводныя плыні падмываюць лёд і ўтвараюць палонкі.
Перш чым ступіць на лёд, уважліва агледзьце паверхню вадаёма, пераканайцеся ў яе трываласці 23 ударамі пешні ці звычайнай палкі. Калі вада з’яўляецца пасля першага ўдару, тэрмінова спыніцеся і, не спяшаючыся, спакойна вярніцеся на бераг. Выходзьце на лёд тады, калі яго таўшчыня складае не менш за 7 см, і толькі ў сухое марознае надвор’е. Будзьце асабліва пільнымі пры руху па лёдавым пакрыцці на веласіпедзе – кола транспартнага сродку вузкае, таму стварае вялікі ціск на малую плошчу апоры.
Нагадаю, што ў перыяд інтэнсіўнага раставання лёду супрацоўнікамі міліцыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, таварыства выратавання на водах праводзяцца праверкі вадаёмаў на прадмет знаходжання на іх “смелых” грамадзян. Не спяшайцеся аказацца пад іх увагай – беражыце сябе, забараніце выходзіць на лёд дзецям.
Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.