Раніцай 24 студзеня мая маці Ганна Андрэеўна Крацёнак выявіла, што з хлява зніклі куры. Яна адразу звярнулася ў раённы аддзел міліцыі, супрацоўнікам якога паведаміла пра здарэнне. Тэрмінова на месца здзейсненага злачынства прыбылі Аляксей Юр’евіч Барадулька, Раман Анатольевіч Жаваранак і сам начальнік РАУС Сяргей Аляксандравіч Алабін. Дзякуючы іх зладжаным, аператыўным дзеянням зламыснікі і выкрадзеныя імі куры былі хутка знойдзены.
Вядома, у агульным маштабе гэтую справу можна палічыць нязначнай. Тым не менш, што асабліва прыемна, да яе раскрыцця праваахоўнікі аднесліся з няменшай увагай, чым да сур’ёзных злачынстваў. Трэба было бачыць, як радавалася са слязамі на вачах мама сваім пярэстым гадаванцам.
Вялікі чалавечы дзякуй усяму калектыву Ушацкага РАУС за высокі прафесіяналізм і неабыякавасць. Поспехаў вам у службе, здароўя і дабрабыту.
З павагай, А.Крацёнак.