В Беларуси с февраля возрастут пособия по уходу за ребенком до 3 лет

Демография Наши дети

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. У адпаведнасці з законам “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў. Пры выхаванні ў сям’і дзіцяці-­інваліда дапамога назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і. Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2015 года ў памеры Br7 млн 1 тыс. 336 (за трэці квартал 2015 года гэты паказчык быў Br6 млн 953 тыс. 494). Такім чынам, з лютага па красавік 2016 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br2 млн 450,5 тыс. (з лістапада мінулага года па студзень бягучага года – Br2 млн 433,7 тыс.), на другое і наступных дзяцей – Br2 млн 800,5 тыс. (цяпер – Br2 млн 781,4 тыс.), на дзіця­інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br3 млн 150,6 тыс. (цяпер Br3 млн 129,1 тыс.). Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў ад памераў, устаноўленых законам. Пасля зацвярджэння пастановай міністэрства бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка стануць вядомы памеры астатніх відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *