Ни одно обращение не осталось без внимания. На заседании исполкома рассмотрены итоги работы с обращениями граждан и юридических лиц за минувший год

Общество

На апошнім пасяджэнні райвыканкама разглядаліся вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў раённы выканаўчы камітэт у 2015 годзе, і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года.

Як зазначыла ў сваім выступленні загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама І.Л.Літвінава, насельніцтва раёна мае магчымасць звярнуцца па хвалюючых пытаннях да кіраўніцтва раёна, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённых арганізацый падчас штотыднёвых “прамых ліній”, асабістых прыёмаў. Акрамя гэтага выязныя прыёмы ў раёне праводзяць прадстаўнікі вышэйстаячых дзяржаўных органаў. Так, летась на 4­х асабістых прыёмах да дэпутата ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 У.П.Андрэйчанкі звярнулася 16 грамадзян – узятых на кантроль пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі райвыканкама, не маецца.

Ад юрыдычных асоб за год паступіла 3 звароты, два з якіх (наконт садзейнічання ва ўстаноўцы помніка Р.Барадуліну) былі задаволены, а па трэцім дадзены тлумачэнні.

У 2015 годзе колькасць пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян, паступіўшых у райвыканкам, засталася практычна на ўзроўні папярэдняга года. Усяго паступіў 121 зварот (гэта на 3 больш, чым у 2014 годзе), з іх 11 калектыўных, што на 8 менш, чым у папярэдні год. Да кіраўніцтва райвыканкама падчас асабістых прыёмаў паступіла 40 вусных зваротаў (на 1 больш, чым у 2014). На адрас электроннай пошты райвыканкама ў 2015 годзе паступіла 18 зваротаў (год таму – 26). З агульнай колькасці зваротаў грамадзян станоўча вырашаны 41, дадзены тлумачэнні па 72, накіравана па кампетэнцыі – 2, узяты на кантроль 6 зваротаў – плануецца, што ўсе яны будуць вырашаны сёлета (рамонт дарогі ў вёсцы Гара Сарочынскага сельсавета, выдзяленне заяўніку жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, кантроль за захаваннем тэмпературнага рэжыму ў доме №6 па вул.Ленінскай і капітальны рамонт дома №38 па вул.Савецкай у г.п.Ушачы, выдаленне аварыйных дрэў на могілках у Завячэллі, добраўпарадкаванне тэрыторыі ля дома №40 па вул.Савецкай у райцэнтры.

Найбольшая колькасць зваротаў (20) датычылася пытанняў, звязаных з жыллёва­камунальнай гаспадаркай (гэта на 2 менш, чым у 2014 годзе), 6 – з дарожнай гаспадаркай (у 2014 годзе – 13). Па пытаннях жыллёвага заканадаўства ў райвыканкам звярнулася 15 грамадзян (раней – 18), аховы навакольнага асяроддзя – 7 (раней ­ – 8), з іх 3 – наконт выдалення баршчэўніку. Па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай сферы – 16, што на 7 больш, чым у 2014. Так, у 4­х з іх ставілася пытанне аб выплаце дзіцячых дапамог у сельгасарганізацыях раёна, у 6 утрымліваліся просьбы па садзейнічанні ў працаўладкаванні. Па 6 зваротах спецыялістамі райсельгасхарча праводзіліся праверкі па правільнасці налічэння зарплаты ў сельгасарганізацыях – па фактах парушэнняў вінаватыя пасадныя асобы прыцягнуты да адказнасці. 4 звароты (на 5 менш) датычыліся землекарыстання.

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі ў 2015 годзе разгледжана 309 зваротаў, што на 50 больш, чым у папярэдні год. Трэба адзначыць, што гэта станоўчая тэндэнцыя, бо рост  даверу насельніцтва да органаў улады базавага ўзроўню дазваляе скараціць колькасць зваротаў у райвыканкам і вышэйстаячыя дзяржаўныя органы.

На асабістых прыёмах у райвыканкаме кіраўніцтвам прынята 24 грамадзяніны, праведзена 49 “прамых тэлефонных ліній”, падчас якіх паступіла 73 звароты. Усе яны разгледжаны, на кантроль узяты 2 – аб грэйдзіраванні вуліц у Мосары і ўстройстве трубапераезду ў вёсцы Дворыца.

У 2015 годзе, як і ў папярэднім праводзіліся дні работы з насельніцтвам у сельсаветах – гэтая форма работы з лю­дзьмі дазволіла зняць шэраг пытанняў на месцах.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *