Возле Ушачских «Лесных озёр» открылся «Ландыш»

Общество

Напярэдадні Дня Перамогі, ды і можна сказаць спецыяльна да гэтага дня ў вёсцы Вашкова адкрыўся рэстаран “Ландыш”. Будынак былога пункта камбіната бытавога абслугоўвання змяніў воблік дзякуючы намаганням і ўкладанням заснавальніка ПУП “Ляснеўшчына” бізнесмена Сяргея Дзмітрыевіча Маслюка.P1150217

Кропка грамадскага харчавання першай нацэначнай катэгорыі адкрылася ў бяспройгрышным месцы – ля санаторыя “Лясныя азёры”. Месцы, дзе з задавальненнем будуць адпачываць як уладальнікі пуцёвак, якім да гэтага часу па сутнасці і не было дзе пакінуць грошы, так і ўшачане. Таму што пакуль “Ландышу” няма роўных і ў гарпасёлку. Выдатны інтэр’ер першага паверха, дзе размешчаны столікі на 60 месцаў і пакінута шмат месца для танцаў. Недарэмна на шыльдзе “Ландыша” ёсць надпіс “дыскатэка”, унутры абсталяванне для святломузыкі, плюс паслугі дзі-джэя. На другім паверсе будуць створаны кабіны яшчэ на 40 месцаў, каб адпачыць толькі сваёй кампаніяй. На вуліцы ж у хуткім часе ўстановяць альтанкі, каб і на прыродзе, а яна там выдатная, пасядзець за бакалам віна, заказаць марожанае ці шашлык. А яго падрыхтуюць у любое надвор’е, для гэтага не толькі мангал на вуліцы, але і спецыяльная “печ” унутры. Наогул кухня абсталявана ўсім неабходным, толькі на адну “начынку” рэстарана пайшло 160 мільёнаў. Прадумана ўсё, уключаючы і форму прывабных афіцыянтак. І хоць абавязку на стварэнне новых працоўных месцаў перад прадпрымальнікам не было, у новай кропцы занята 11 чалавек.

Час дыктуе свае ўмовы. Больш становіцца кропак грамадскага харчавання ва Ушачы, аднак усё роўна часта чуеш нараканні, P1150227што “няма дзе прыстойна адпачыць”. Уладальнік “Ландыша” настроены не толькі хутка вярнуць укладзеныя сродкі, аднак і падтрымліваць марку на ўзятым узроўні. А ў стадыі распрацоўкі заснавальніка “Ляснеўшчыны” яшчэ адзін праект – прыдарожнага сервісу ў Сарочыне.

стужку пераразаюць намеснік старшыні райвыканкама В.В.Дзямешка і С.Д.Маслюк; на кухні.P1150224

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *