Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нагадаем, што ўдзел у ім прынялі чацвёра школьнікаў Ушаччыны. Прыемна, што з абласных спаборніцтваў усе яны вярнуліся з узнагародамі. Так, дыпломы трэцяй ступені з’явіліся ў скарбонцы ўласных дасягненняў Антона Касіча і Леаніда Давыдава з Ушацкай школы – абодва дэманстравалі веды па хіміі (настаўнік – Л.А.Струй), а таксама вучаніцы Вялікадолецкай школы Ларысы Правада – па біялогіі (В.М.Шышоў). Вельмі ўдалым атрымалася выступленне па нямецкай мове дзесяцікласніка Ушацкай школы Паўла Гардзіёнка (Л.І.Данькова) – хлопец стаў абсалютным пераможцам алімпіяды і вярнуўся дамоў з дыпломам першай ступені.