Днямі завяршылася рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Традыцыйна актыўны ўдзел у ёй прынялі ўшачане – работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і, вядома ж, прадстаўнікі раённай улады. Так, мінулы тыдзень надоўга запомніцца асаблівай святочнай атмасферай жыхарам дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна – павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі завітаў з падарункамі старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч. Па-сямейнаму цёплай атрымалася таксама сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Вольгі Мікалаеўны Захарэнка з выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулку г.п.Ушачы (на здымку).
Галоўная задача акцыі – усмешка на твары кожнага дзіцяці. З года ў год арганізатары не скупяцца на самы дарагі падарунак – веру ў цуд, якая застанецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі на ўсё жыццё.