Падарунак снежня
У апошні месяц 2015 года на Ушаччыне зарэгістравана нараджэнне сямі дзетак: чатырох хлопчыкаў і трох дзяўчынак. Так, самы лепшы падарунак да навагодніх свят атрымалі бацькі Арцёма Казака, Мікіты Круцёнка, Ягора Мартыненкі, Прохара Первянёнка, Вікторыі Буловіч, Паліны Селявёнак, Кіры Шарко.
Узаконілі адносіны
Пераднавагоднія дні для некаторых жыхароў раёна сталі асаблівымі яшчэ і таму, што ў гэты час яны вырашылі ўзаконіць адносіны са сваімі каханымі. Так, у снежні марш Мендэльсона прагучаў для васьмі маладых пар Ушаччыны. Упершыню ўступілі ў шлюб Вячаслаў Зуеў і Святлана Кушнярэвіч, Руслан Канавалаў і Наталля Жаваранак, Сяргей Грынцэвіч і Таццяна Мацюшэнка, Юрый Хвошч і Валянціна Марына, Ігар Буловіч і Алена Пугач.