Нюансы семейного капитала

Калейдоскоп

Звестак пра новую для Беларусі форму падтрымкі мнагадзетных бацькоў – сямейны капітал – у сродках масавай інфармацыі прагучала нямала. Тым не менш, ёсць нюансы, на якія грамадзянам, якія плануюць аформіць гэтую дзяржаўную дапамогу, трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

Некалькі месяцаў таму ў адным з раёнаў Віцебшчыны з заявай аб прызначэнні сямейнага капіталу ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звярнуўся мужчына, у якога ў 2015 годзе нарадзіўся трэці малыш. (Адразу заўважу, што ў поўнай сям’і за такой падтрымкай трэба звяртацца маці (мачасе). Калі ж жанчына не мае права на прызначэнне сямейнага капіталу – так было ва ўзгаданым прыкладзе, яно перадаецца бацьку (айчыму)). У афармленні дапамогі грамадзяніну адмовілі, бо першае яго дзіця – ад папярэдняга шлюбу і права на яго выхаванне па рашэнні суда перададзена маці непаўналетняга.

Каб ушачане не трапілі ў падобную сітуацыю, нагадаю: права на сямейны капітал маюць толькі тыя грамадзяне, у сям’і якіх нарадзілася (тое ж з усынаўленнем) і выхоўваецца трэцяе ці наступнае дзіця, а ўзрост старэйшых  не перавышае 18 гадоў.

К.ГАБЛАЯ, начальнік аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *