Уладзімір Цімафеевіч Жолудзеў з вёскі Шалапечына ў свае 96 памятае толькі асобныя эпізоды вайны. І нават такія частковыя ўспамі- ны бударажаць яго душу настолькі, што адразу паддаецца эмоцыям і пачуццям. Са жніўня 1942 па красавік 1944 ён быў членам партызанскага атрада імя Кірава другой Ушацкай брыгады імя Панамарэнкі. Добрасумленна выконваў усе заданні камандавання, а таму радавому Жолудзеву заўсёды давяралі адказныя ўчасткі.
Родам ён з Астраўлян, мясцовасць ведаў добра, а гэта для народных мсціўцаў было немалаважным. Адкуль лепш назіраць, дзе спрытней арганізаваць засаду, які ўчастак замініраваць. Камандзіры не саромеліся параіцца з Уладзімірам Цімафеевічам і ўлічвалі яго падказкі.
Усё жыццё адпрацаваў У.Ц.Жолудзеў у саўгасе “Глыбачаны”. Апошнім часам быў заняты на звераферме гаспадаркі, дзе тады вырошчвалі чарнабурак і норак.
Жонка Анастасія Маркаўна памерла ў 2002-м, і сёння бацьку даглядае дачка. Яна чула многа яго ваенных успамінаў, якія мужчына сам ужо не можа аднавіць у памяці. А таму па праву ганарыцца ім, яго стойкасцю, мужнасцю, гераізмам.
А.ПАШКОВІЧ