Успешный старт «КВАТА». Новое частное предприятие в Ушачах выпускает автономные электростанции

Общество

Сёлета ў раёне пачало функцыянаваць прыватнае прадпрыемства «КВАТ», у якім на гэты момант працуе 30 чалавек.

“Ніколі б не падумаў, што ў нас могуць выпускаць такую дакладную складаную апаратуру”, – пабываўшы на адной з вытворчасцяў, каменціраваў убачанае наш супрацоўнік. А ў гэтыя пераднавагоднія дні прадпрыемства адгружала апошні заказ – аўтаномную электрастанцыю, якая накіравалася на нафтавую свідравіну Бураціі. Ва Ушачы на тэсціраванне ўстаноўкі прыехалі як прадстаўнікі заказчыкаў, так і спецыялісты з Санкт­-Пецярбурга, якія тут на месцы начыняюць станцыю электронікай. Усё астатняе робіцца ўшацкімі працаўнікамі, вельмі часта – па індывідуальным заказе. Вось і каб даставіць на месца нестандартны буйнагабарытны груз, выклікалі спецтэхніку – і чарговая ўшацкая электрастанцыя накіравалася да месца эксплуатацыі.

Працуючыя на дызельным паліве, устаноўкі здольныя забяспечваць электрычнасцю пасёлкі з насельніцтвам, падобным на Ушачы. Кошт адной устаноўкі ад 500 да 700 тысяч долараў.



1 комментарий по теме “Успешный старт «КВАТА». Новое частное предприятие в Ушачах выпускает автономные электростанции

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *