Нагадваем, што 18 снежня ў раённым Доме культуры адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю раённай газеты. Як і паведамлялася раней, падчас яго пройдзе розыгрыш прызоў (галоўны прыз – на суму мільён рублёў) сярод тых падпісчыкаў, якія выпісваюць “Патрыёт” на паўгода – дасылайце, прыносьце квіткі аб падпісцы на першае паўгоддзе 2016 года або тэлефануйце нам у рэдакцыю. Удзел у розыгрышы прымуць як непасрэдныя ўдзельнікі мерапрыемства, так і тыя, хто не зможа прысутнічаць у зале. Той, хто раней выпісаў выданне на першы квартал 2016 года або на адзін месяц, можа звярнуцца да сваіх паштальёнаў і прадоўжыць падпіску.
Звяртаем увагу падпісчыкаў, што змяніўся кошт на падпіску, на месяц для індывідуальных падпісчыкаў яна складае 35500 рублёў, а не 33500, як паведамлялася раней. Чакаем таксама вашых гісторый пра тое, з якога часу выпісваеце “раёнку” і з якога года захоўваюцца ў сямейным архіве газеты. Самы адданы чытач “Патрыёта” таксама атрымае прыз.