В Беларуси стартовала ежегодная акция «Наши дети»

Наши дети

У Беларусі стартавала акцыя “Нашы дзеці”. Шэраг мерапрыемстваў у яе рамках пройдзе і на Ушаччыне. 29 і 30 снежня дабрачыннае навагодняе свята збярэ ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дзяцей-інвалідаў, выдатнікаў вучобы, выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка, дзяцей з апякунскіх і прыёмных сямей. 28-29 снежня дэлегацыя нашага раёна – 25 прадстаўнікоў устаноў адукацыі – накіруецца на абласную ёлку, а трое школьнікаў 23-24 снежня прымуць удзел у Галоўнай ёлцы краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *