Здоровая мама — здоровый малыш. К рождению ребёнка нужно готовится заранее

Здравоохранение

Рэпрадуктыўнае здароўе – важная складаючая здароўя жанчыны. Адмоўна ўплываюць на яго інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, яны нярэдка з’яўляюцца прычынай бясплоддзя, невыношвання плода, анкалагічных захворванняў. Каб мець здаровае дзіця, жанчына павінна весці здаровы лад жыцця. Істотная роля ў планаванні цяжарнасці належыць метадам кантрацэпцыі, прымяненне якіх дазваляе рэгуляваць нараджальнасць і папярэджваць нежаданую цяжарнасць. У такім выпадку ў сямейнай пары ёсць магчымасць адкласці нараджэнне дзіцяці да дасягнення пэўнага матэрыяльнага і сацыяльнага дабрабыту, рэгуляваць інтэрвалы паміж родамі і колькасцю дзяцей. Дарэчы, для захавання здароўя і жанчыны, і дзіцяці інтэрвал паміж нараджэннямі павінен складаць не менш двух гадоў. Самым жа аптымальным часам для цяжарнасці з’яўляецца ўзрост ад 18 да 35 гадоў. Цяжарнасць да і пасля названых узроставых рамак павялічвае рызыку пагаршэння здароўя.

Калі вы плануеце нарадзіць дзіця, трэба сур’ёзна да гэтага падрыхтавацца – прайсці абследаванне, якое дазволіць выявіць і пралячыць скрытыя і хранічныя захворванні. Выключыце алкаголь, наркатычныя сродкі і ўздзеянне табачнага дыму як мінімум за 3 месяцы да зачацця і на працягу ўсёй цяжарнасці. Вельмі важна яшчэ да зачацця правесці прафілактыку дэфіцыту вітамінаў і мікранутрыентаў, асабліва гэта датычыцца ёду, фоліевай кіслаты і жалеза. Недахоп гэтых элементаў у харчаванні будучых бацькоў, асабліва маці, можа прывесці да парокаў развіцця плода на такіх ранніх тэрмінах цяжарнасці, калі жанчына можа яшчэ і не ведаць пра яе.

Цяжарнасць з’яўляецца вельмі моцнай нагрузкай на арганізм, менавіта ў гэты перыяд могуць абвастрыцца хранічныя захворванні ці ўзнікнуць новыя. Таму вельмі важна з моманту наступлення цяжарнасці і да 12 тыдняў стаць на ўлік да гінеколага, які будзе сачыць за самаадчуваннем жанчыны і здароўем будучага дзіцяці.

Паважаныя жанчыны! Думайце пра сваё здароўе і сваіх будучых малышоў, папярэджвайце нежаданую цяжарнасць, а калі вырашылі нарадзіць, то рыхтуйцеся да гэтага загадзя. І не забывайцеся рэгулярна наведваць гінеколага.

Н.ДРОЗД, урач акушэр-гінеколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *