Огнетушитель…с конфетами. Ушачское предприятие «Твестуба» изготовило оригинальную упаковку для новогодних подарков по заказу Министерства по чрезвычайных ситуациях

Общество

Ушацкае прадпрыемства “Твестуба” ўжо добра ведаюць не толькі ў раёне, але і ў краіне. Асноўны аб’ём выпускаемай на ім прадукцыі складаюць кардонныя гільзы розных памераў, на якія намотваецца поліэтылен, папера, скотч, шпагат, шкловалакно, дывановыя вырабы і шмат чаго іншага вельмі запатрабаванага ў многіх галінах вытворчасці. Таму кліентамі таварыства з’яўляюцца і гіганты хімічнай прамысловасці, і невялікія прыватныя кампаніі. Але “Твестуба” не спыняецца на дасягнутым і пастаянна працуе над асартыментам. Дзякуючы гэтаму каля чатырох тысяч дзяцей з сямей супрацоўнікаў 12 падраздзяленняў Мінска і Мінскай вобласці, якія ўваходзяць у склад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, атрымаюць салодкія навагоднія падарункі ў вельмі арыгінальнай упакоўцы, стылізаванай з улікам спецыфікі дзейнасці іх бацькоў – яркія святочныя кантэйнеры маюць выгляд сімпатычнага казачнага вогнетушыцеля.

Таварыства ўжо адгрузіла гатовы тавар заказчыку. Па словах намесніка дырэктара па вытворчасці Мікалая Данілавіча Апёнка (на здымку), кантэйнеры спачатку трапяць на сталічную кандытарскую фабрыку “Камунарка”, дзе кожны з іх будзе напоўнены двума кілаграмамі цукерак, шакаладак і іншых ласункаў.

– Такі арыгінальны дызайн, які вельмі спадабаўся заказчыку, нам распрацавала прыватная фірма, – раскрывае некаторыя тонкасці тэхналогіі Мікалай Данілавіч. – Дзякуючы таму, што маем спецыяльнае абсталяванне, на сваю прадукцыю па жаданні кліента можам наклейваць любыя этыкеткі, лагатыпы, рэкламу. Узоры кантэйнераў для дзяцей выратавальнікаў раздалі некаторым кіраўнікам арганізацый раёна і такім спосабам рэкламуем сваю прадукцыю, бо многія з іх, такія як аддзяленні банкаў, Белдзяржстраха, дарожнай гаспадаркі і іншых сфер дзейнасці, з’яўляюцца філіяламі буйных устаноў – магчыма іх на перспектыву зацікавяць нашы паслугі. Можам вырабіць пад заказ арыгінальную ўпакоўку да юбілеяў прадпрыемстваў, да прафесійных і дзяржаўных святаў, прычым як па дызайнерскіх задумах кліента, так і па ўласных распрацоўках.

Выпускаюць на “Твестубе” і іншыя вырабы для харчовай прамысловасці. Шыкоўна выглядае прыгожая тара самых розных дыяметраў – вытрыманыя ў строгіх тонах упакоўкі пад элітныя спіртныя напіткі, арыгінальныя кантэйнеры пад чай і бакалею, карыстаюцца попытам спецыяльныя корабы розных ёмістасцей пад павідла ці іншыя падобныя прадукты. Акрамя лёгкасці і зручнасці ўпакоўка ад “Твестубы” мае і яшчэ адну вельмі важкую асаблівасць у параўнанні са шклянымі, металічнымі або поліэтыленавымі аналагамі – яна экалагічна чыстая і вельмі лёгка ўтылізуецца.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



2 комментария по теме “Огнетушитель…с конфетами. Ушачское предприятие «Твестуба» изготовило оригинальную упаковку для новогодних подарков по заказу Министерства по чрезвычайных ситуациях

  1. Где можно купить то, что выпускается на «Твестубе»?

  2. На Твестубе выпускается специфичная продукция по заказу производителя, даже упаковочная, на розницу предприятие не работает.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *