Школьники Ушаччины проявили свои знания на районном этапе олимпиады по учебных предметах

Общество

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў 8-11 класаў. На такія інтэлектуальныя спаборніцтвы традыцыйна збіраюцца самыя разумныя, адораныя юнакі і дзяўчаты з усіх куткоў Ушаччыны. Сёлета ўдзел у алімпіядзе прынялі 76 школьнікаў з 8 устаноў адукацыі раёна. Імі заваявана 44 дыпломы: 12 – першай ступені, 10 – другой, 22 – трэцяй.

Выніковай стала алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для вучаніцы 9 класа Вялікадолецкай школы Ларысы Правада (настаўнік – Н.К.Спірыдовіч), а таксама дзяўчат з Ушацкай: 10-класніцы Анастасіі Станько (В.М.Кухта), 11-класніцы Аляксандры Шах (В.В.Спірчонак) і 9-класніцы Дар’і Змітрачэнка (В.М.Кухта).

Рэкорднай па колькасці ўзнагарод стала алімпіяда па рускай мове і літаратуры. Сярод 9-класнікаў дыпламантамі сталі Дар’я Змітрачэнка і Таццяна Марозава з Ушацкай школы (Н.У.Шасцярэнь), Алеся Літвін з Глыбачанскай (З.І.Жогаль) і Аліса Краснова з Ільюшынскай (А.Л.Пятко). Адразу траіх прызёраў па прадмеце з ліку вучняў 10 класаў Ушацкай школы – Галіну Бурак, Анастасію Станько і Эльвіру Трафімаву – падрыхтавала  настаўніца Л.В.Трафімава. Дарэчы, паспяховым аказалася і выступленне выхаванцаў-дзесяцікласнікаў яе калегі Т.Р.Пугачовай: Ягора Салачэнкі – па гісторыі і Марыі Стуканавай – па грамадазнаўстве.

Добра заявілі пра сябе і юныя ўшацкія матэматыкі – 8-класнік Арцём Маслоўскі (Л.А.Худалеева), 9-класнік Леанід Давыдаў, 10-класнік Вячаслаў Неруганёнак (Л.А.Корабава), 11-класнікі Ганна Герцык, Сяргей Арцюх і Раман Валоў (Л.А.Худалеева). У алімпіядзе па фізіцы адразу траіх дыпламантаў з ліку 11-класнікаў Ушацкай школы падрыхтаваў В.М.Герцык – Ганну Герцык, Рамана Валова, Сяргея Арцюха. Па хіміі ж лепшыя вынікі паказалі 9-класнікі Леанід Давыдаў і Антон Касіч (Л.А.Струй) і 10-класнік Дзмітрый Ланцунцэвіч (А.В.Марозава) з Ушач.

Увесь п’едэстал пераможцаў алімпіяды па замежнай мове таксама быў прадстаўлены выключна вучнямі Ушацкай школы. Так, па англійскай мове лепшыя вынікі прадэманстравалі 10-класнікі Таццяна Ермаковіч, Марыя Стуканава, Аляксандр Несцярэнка (Л.С.Варанько) і вучаніца 11 класа Аліна Анташук (І.В.Маслоўская). Па нямецкай жа мове бясспрэчная перамога дасталася 10-класніку Паўлу Гардзіёнку (Л.І.Данькова).

У спаборніцтвах па геаграфіі не было роўных 9-класніку Аляксею Мацылю з Арэхаўскай школы (С.В.Лісоўская); па біялогіі – вучням 9 класаў Ларысе Правада з Вялікадолецкай (В.М.Шышоў) і Марыне Сцёпачкінай з Ільюшынскай (Г.М.Аўсіевіч), а сярод 10-класнікаў – Дзмітрыю Ланцунцэвічу і Лідзіі Баклушынай з Ушацкай (В.А.Жыткая).

Па працоўным навучанні сярод хлопчыкаў прызёрамі сталі 9-класнікі Аляксей Клопаў з Арэхаўскай школы (С.К.Кішулька), Дзмітрый Літвін і Дзмітрый Камовіч з Вяркудскай (М.М.Казлоў), 10-класнік з Пліна Віталь Федарэнка (С.З.Яскевіч) і 11-класнік з Ушач Артур Хамёнак (А.І.Лемеш). Сярод дзяўчат вікторыю святкавалі 10-класніца Арэхаўскай школы Дар’я Коршун (Т.В.Алексяёнак), а таксама 11-класніцы Вераніка Каваленка з гэтай жа ўстановы, Крысціна Майсяёнак з Плінскай школы (І.Г.Марковіч), Анастасія Губарава з Ільюшынскай (А.В.Шынкоўская).

Як зазначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганна Францаўна Струй, такія вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды – высокае дасягненне для нашага рэгіёну. Перамога даставалася нялёгка: заданні былі складанымі, патрабавалі ад школьнікаў умення граматна, лагічна выкладаць свае думкі. Нельга не адзначыць і высокапрафесійную работу настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў. У раёне такіх педагогаў паважаюць і цэняць.

Наперадзе ва ўшацкіх школьнікаў абласны этап алімпіяды. Зараз фарміруецца каманда, якая напачатку 2016 года зноў паспаборнічае за першыя месцы. Пажадаем юным інтэлектуалам новых перамог.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

­Раённы этап рэспубліканскай алімпіяды праходзіў сёлета ў тры дні. Гэта дазволіла школьнікам выпрабаваць свае сілы адразу па трох прадметах. Скарысталіся такой магчымасцю вучні Ушацкай школы Анастасія Станько, Леанід Давыдаў, Антон Касіч, Ірына Рабіза.

Як заўсёды, актыўнымі ўдзельнікамі другога этапу алімпіяды сталі вучні Ушацкай школы (каманда ўстановы была прадстаўлена па 13 прадметах), а сярод сельскіх – Арэхаўскай (8), Глыбачанскай (6), Ільюшынскай (5), Вялікадолецкай (3).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *