В конкурсе «Новые имена Беларуси» может принять участие любой желающий, проявив свои творческие способности

Общество

Так, напэўна толькі па назве чытачы ўявілі сабе мінулагодні творчы конкурс, што праводзілі Федэрацыя прафсаюзаў і Беларускае тэлебачанне, а таксама і нашых маладых спевакоў.  У 2016 годзе конкурс паўторыцца, а яго ўдзельнікамі змогуць стаць… Менавіта пра гэта мы запыталіся ў старшыні райкама аб’яднання прафсаюзаў Беларусі Мікалая Іванавіча БУХАЛКІ.

– Мікалай Іванавіч, хто зможа стаць удзельнікам конкурсу?

– Літаральна любы чалавек, які валодае нейкімі творчымі накірункамі – можа спяваць, маляваць, рэзаць па дрэве… Адрозненне менавіта ў тым, што ў мінулым годзе маладыя людзі толькі спявалі, а цяпер можна праявіць здольнасці як у сцэнічнай творчасці (вакальным, харэаграфічным, тэатральным, інструментальным жанрах), так і ў выяўленчым і дэкаратыўна­прыкладным. Так што можна ўжо рыхтаваць мастацкія фотаздымкі, песні ці карціны.

– Абмежаванняў ва ўзросце няма?

– Не, прыняць удзел у конкурсе зможа любы член прафсаюза – прадстаўнікі працоўных калектываў без абмежавання па ўзросце. Прычым, у намінацыі дэкаратыўна­прыкладная творчасць – як індывідуальныя аўтары, так і аўтарскія групы, аднак без дапамогі спецыялістаў з профільнай адукацыяй. Можна падаваць не больш пяці экспанатаў.

А вось у намінацыі сцэнічнае мастацтва могуць удзельнічаць толькі творчыя групы ад 4 да 10 чалавек, прычым тут дапускаецца, што адзін з іх будзе з профільнай адукацыяй. Сцэнічны нумар павінен быць па працягласці не больш 7 хвілін. Вітаецца сінтэз сцэнічных жанраў, а ў масавых мерапрыемствах могуць удзельнічаць члены сям’і канкурсантаў.

Для ўдзелу ў конкурсе заяўку прафсаюзная арганізацыя падае на адрас раённага аб’яднання прафсаюзаў (Ленінская, 12) да 15 снежня.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *