Ушаччина гордится своими спортсменами

К профессиональному празднику

Людзі самых розных прафесій і заняткаў з’яўляюцца памочнікамі арганізатараў, прызнанымі лідэрамі спартыўнага руху на Ушаччыне.PICT0003Сярод іх Валерый Падгол, які працуе ў сельгаспрадпрыемстве “Кублічы”, у мінулым годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога ўзроўню; Леанід Карабань, заняты ў лясгасе і на грамадскай аснове – з камандай раёна па футболе; прадпрымальнік Аляксандр Віктаравіч Крацёнак, яго захапленне – шахматы, а таксама наладжванне спаборніцтваў па гэтым відзе, сёлета адбылося сем міжраённых. Шмат робяць па развіцці турызму ў раёне В.У.Корань, які працуе ў раённым цэнтры пазашкольнай работы, і А.А.Крывапушчанка, настаўніца Ільюшынскай школы.

Каманда раёна заняла другое месца ў абласных спаборніцтвах “Колас”, якія праводзіліся сярод сельскіх жыхароў. Другімі сталі і футбалісты на абласных фінальных спаборніцтвах ва ўзроставай групе 1997-1998 гадоў нараджэння. І зноў жа другое месца сярод 27 каманд – у зборнай раёна сярод прызыўнай і дапрызыўнай моладзі па зімовым прыкладным комплексе “Абаронца Айчыны”.

Шмат вопыту і ўмення аддаюць дзецям настаўнікі фізкультуры і трэнеры ДЮСШ У.М.Лапіцкі (Вялікадолецкая школа), А.У.Гулевіч (Кубліцкая), У.М.Магілін (Мосарская), Д.П.Дрозд (Ільюшынская), В.І.Акулёнак (Касарская).

Значны ўклад у справу развіцця фізкультуры і спорту ўносіць калектыў ДЮСШ, якая заняла сярод такіх школ другое месца ў абласным конкурсе за лепшую пастаноўку трэніровачнай і выхаваўчай работы. На працягу года ўдасканальваліся былыя выхаванкі трэнера ДЮСШ В.Кілінай. Анастасія Ляшкова стала трэці раз чэмпіёнкай свету па самба, Марына Антопуш заняла другое месца на першынстве рэспублікі па дзюдо, прызавыя месцы на чэмпіянатах займае Валерыя Джураева. На абласным спаборніцтве па настольным тэнісе выхаванцы У.Лапіцкага занялі другое месца, асабліва вызначыліся Наталля Падворная і Ігар Міскевіч. Таццяна Логінава (былы трэнер – В.Лук’яненка) цяпер знаходзіцца ў саставе каманды “Бабруйчанка”, якая стала трэцяй у чэмпіянаце краіны, чэмпіёнкай кубка Рэспублікі Беларусь сярод жаночых каманд (вышэйшая ліга) па футболе. Раман Прашковіч, які трэніраваўся ў П.Варатынскага, – цяпер выступае ў камандзе, што стала чэмпіёнкай рэспублікі сярод школьнікаў па гандболе.

Адметныя поспехі выхаванцаў дырэктара ДЮСШ І.Клімашэўскага, які трэніруе дзяцей па армрэстлінгу. Яўген Каваленка ў 14 год выканаў нарматыў майстра спорту, стаў чэмпі- ёнам рэспублікі сярод мужчын, сярэбраным прызёрам першынства Еўропы сярод юніёраў. Аляксандр Лабань – чэмпіён Еўропы і свету сярод юніёраў. Сёлета выканалі нарматыў кандыдатаў у майстры спорту Дзяніс Кіслоў, Аляксандр Лабёнак, Марына Антопуш (трэнер — Т.Клопава).

Адчувальны ўклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё спортінвентару ўносяць спонсары. Сярод такіх свядомых людзей М.М.Бабаедаў, В.А.Прашкевіч, С.В.Фамін, А.Л.Фамёнак, В.Ф.Бяльковіч, М.М.Навацкі. Непасрэдны ўдзел у рамонце спартыўнай базы прымалі самі работнікі сферы. Наогул, як яны заўважаюць пра сябе, выхадных амаль не бывае. Калі не спаборніцтвы, то расчыстка катка ці работа з малатком і сякерай. Кожны душой хварэе за справу.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *