Самая доўгачаканая і значная падзея ў маладой сям’і – з’яўленне першынца. Ад усёй душы віншую бацькоў, якія ў красавіку адзначылі гэтае незабыўнае сямейнае свята. У іх ліку Юрый і Ірына Шчукіны, у якіх нарадзілася Ксенія; Сяргей і Кацярына Качаны, у якіх нарадзіўся Мікалай. Трое першых дзетак з’явілася ў няпоўных сем’ях.
Вельмі прыемна, калі трывалыя і надзейныя сем’і асэнсавана ідуць на паўторнае бацькоўства. Гэтым самым мацнее не толькі сям’я, а і наша дзяржава. Са з’яўленнем другога дзіцяці ў сям’і я віншую Аляксандра і Кацярыну Мамонавых, Валерыя і Таццяну Полазавых, Сяргея і Яўгенію Пацэйка. Зарэгістравана нараджэнне другога дзіця і ў дзвюх няпоўных сем’ях.
Асаблівыя словы прызнання і павагі сем’ям, якія ў красавіку сталі мнагадзетнымі. У Аляксандра і Алены Асяпёнак нарадзілася трэцяе дзіця. Трэцяе дзіця і чацвёртае з’явіліся ў няпоўных сем’ях.
З 13 зарэгістраваных у красавіку народжаных дзяцей 6 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў.
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса райвыканкама.
Нас стало больше и это очень радует.