Чиповые банковские карточки постепенно заменят привычные с магнитной полосой

Общество

Беларускія банкі з 1 ліпеня перайшлі на выпуск чыпаваных банкаўскіх картак міжнародных плацежных сістэм. Паступова карткі з мікрапрацэсарам заменяць больш звыклыя з магнітнай паласой. Гэты праект патрабуе значных інвестыцый – як з боку дзяржаўнага, так і з боку прыватнага банкаўскага сектара. Так, напрыклад, адна картка з чыпам у сярэднім абыходзіцца на 30-50 цэнтаў даражэй за картку з магнітнай паласой. У прыватнасці БЕЛКАРТ, карткі якіх складаюць каля 42 працэнтаў нацыянальнага картачнага партфелю (5,2 мільёна з 12,5 усіх беларускіх картак), патрабуецца для поўнага пераходу на чыпаваныя карткі каля 3 мільёнаў долараў. Спатрэбіцца таксама распрацоўка аперацыйнай сістэмы, мадэрнізацыя праграмнага забеспячэння, РОS-тэрміналаў, касавага абсталявання і г.д.

Што датычыцца пераваг новых картак, то да іх можна аднесці больш высокую ступень абароненасці ад узлому, а таксама дадатковыя магчымасці для пашырэння асартыменту плацежных паслуг для кліентаў, звязаных, напрыклад, з пакупкай тавараў з выкарыстаннем скідак і бонусаў.

Паколькі чыпаваная тэхналогія патрабуе значных сродкаў, хутка перавесці ўвесь аб’ём на карткі з мікрапрацэсарам немагчыма, таму карткі БЕЛКАРТ цалкам пяройдуць на чып не раней 2019-2020 года.

У.ГУСАРАЎ, в.а.дырэктара ЗАТ “Плацежная сістэма БЕЛКАРТ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *