Імунізацыя насельніцтва супраць грыпу падышла да свайго завяршэння. Сёлета для правядзення прышчэпак ва Ушацкі раён паступіла 5 тысяч 635 доз вакцыны “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. Магчымасцю абараніць сябе ад небяспечнай хваробы з дапамогай прышчэпкі скарысталіся 5 тысяч 578 грамадзян.