Соревнования юных защитников

Наши дети

У красавіку на базе Ушацкай школы прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па летняму мнагаборству прыкладнога фізкультурна-спартыўнага комплексу “Абаронца Айчыны”.

У мерапрыемстве прыняў удзел 51 вучань з 10 школ раёна (акрамя Дубраўскай і Старасельскай). Спаборніцтвы праходзілі па пяці відах спорту: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне на перакладзіне, бег 100 метраў, кіданне гранаты, бег 3000 метраў.

Прызавыя камандныя месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае заняла Ушацкая школа, другое – Мосарская, трэцяе – Вялікадолецкая. У сваіх узроставых групах лепшыя вынікі ў асабістым першынстве паказалі Артур Гугін і Андрэй Аўдошка (Ушацкая СШ), якім прысуджаны першыя месцы, Аляксандр Лапач і Міхаіл Вусько (Мосарская СШ) – другія месцы, Андрэй Малашонак (Касарская) і Уладзімір Пугач (Вялікадолецкая) – трэція.

Зборная каманда раёна прыняла ўдзел у адпаведных абласных спаборніцтвах, дзе заняла 8 месца сярод 25 каманд. Лепшыя вынікі паказалі нашы юнакі ў стральбе.

Г.ГАЙКО,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *