З першай суботы лістапада і да апошняй нядзелі студзеня ў светлы час сутак дазволена паляванне на зайца-беляка, зайца-русака. Дазволены спосаб палявання – ружэйны загонам, з засады і падыходу. Можна выкарыстоўваць гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, зараджаных дробам. Пры паляванні загонным спосабам можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак усіх парод. Пры безружэйным – лягавых сабак і лоўчых птушак.
Нагадаю, што згодна правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання дроб – гэта металічныя шарыкі ці элементы іншай формы дыяметрам да 5 мм уключна. Пры ружэйным паляванні на зайца забараняецца выкарыстанне патронаў, зараджаных куляй ці карцеччу, камбінаваная зброя.
Паляванне на зайца-беляка, зайца-русака ажыццяўляецца па паляўнічых пуцёўках.
У Лепельскай дзяржінспекцыі кругласутачна працуе “Тэлефон даверу” (802132) 4-36-85, па якім можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.
С.ЯРМАКОЎ, намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.