“У нас па вуліцы Бабаедава кусты засланяюць прасвет дарогі. Вадзіцелям ды і пешаходам, тым больш што няма тратуару, небяспечна рухацца”. З такім пытаннем у рэдакцыю звярнуўся жыхар мікрараёна лясгаса М.Гайко.
Каб праверыць абгрунтаванасць скаргі, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч склікаў спецыяльную камісію. На месцы высвятлялі сітуацыю супрацоўнік ДАІ А.Лісоўскі, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.Дымман, начальнік землеўпарадкавальнай службы А.Красько. Літаральна тыдзень быў дадзены землекарыстальнікам – а імі аказаліся камунгас і лясгас, на ліквідацыю абапал дарогі кустоў, якія засцяць прасвет дарожнага палатна. І высечаны яны былі нават раней адведзенага тэрміну.
Сёння вуліца М.Бабаедава выглядае вось так. Быццам шырэйшым стала дарожнае палатно, паколькі з двух бакоў дарогі зараз добры агляд.
Вольга КАРАЛЕНКА.
больше фото приятнопосмотреть свою родную родину спасибо .житель негражданин Латвии.