23-24 октября в Ушачском районе пройдут соревнования по ралли

Общество

23-24 кастрычніка тэрыторыя раёна напоўніцца гулам матораў гоначных аўтамабіляў, Ушаччына прыме 10-я юбілейныя спаборніцтвы па ралі. На гэты раз прыняць удзел у заездах пажадаў 21 экіпаж – удвая больш, чым падчас мінулага этапу ралі, які праходзіў на Ушаччыне. Так, на пятніцу на 17.30-18.30 запланавана ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. А ў суботу, у 10 гадзін на старт выйдуць першыя аўтамабілі, маршрут якіх пройдзе праз Кублічы, Зерчаніцы, Бычкі, Сорзава. У другой палове дня гоначныя аўто накіруюцца па маршруце Рагуцкія, Замошша, Пораўна. Узнагароджванне пераможцаў пройдзе на цэнтральнай плошчы ў 17 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *