На мемориальном комплексе «Прорыв» ведётся первый этап реконструкции

Общество

На мемарыяльным комплексе “Прарыў”  поўным ходам вядзецца рэканструкцыя. Маштабныя работы на гісторыка­-культурным помніку распачаліся тры тыдні таму. Тэндар на правядзенне першага этапу – рэканструкцыі сцяны, расколатай на дзве глыбы (якая і сімвалізуе вароты легендарнага прарыву), выйграла прадпрыемства “Віцебскгандальбуд”. Цяпер на аб’екце кіпіць работа, працаўнікі названага прадпрыемства працуюць увесь светлавы дзень і без выхадных.

– У вашым раёне мы ўпершыню, але менавіта пра мемарыяльны комплекс “Прарыў” шмат чулі. І вось цяпер давялося не  проста тут пабываць, а ўнесці свой уклад у рэканструкцыю знакамітага помніка. Мы разумеем адказнасць, адносімся да аб’екта не як да нейкага звычайнага і імкнёмся зрабіць адведзены аб’ём работы перш за ўсё якасна, – расказвае майстар “Віцебскгандальбуда” Руслан Арлоў. – Тут задзейнічана наша тэхніка і 14 чалавек.

За 40 гадоў існавання комплексу карозіяй практычна поўнасцю быў пашкоджаны металічны каркас. Работнікі названай арганізацыі раскрылі глыбы, замянілі металічныя часткі, расшылі бетонныя швы і спецыяльным растворам злучылі іх. Пасля гэтага на адноўленыя глыбы будзе нанесена сетка і новая бетонная шуба.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Вітальевіча Галяковіча, на першы этап рэканструкцыі “Прарыву” будзе затрачана больш мільярда рублёў. Гэта грошы, выдзеленыя са сродкаў, заробленых жыхарамі нашай краіны падчас рэспубліканскага суботніка.

Першы этап рэканструкцыі будаўнікі плануюць завяршыць ужо да 5 лістапада. Наперадзе яшчэ два не менш маштабныя і сур’ёзныя этапы – рэканструкцыя фігуры партызана і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Зараз “Прарыў” поўнасцю закрыты для наведвання. Адны мае знаёмыя засмуціліся, што не змогуць у  дзень свайго вяселля ўскласці кветкі да мемарыяла, аднак даведаўшыся, што ў наступным годзе пасля завяршэння ўсіх работ “Прарыў” адкрыецца абноўленым, зазначылі: “Гэта вельмі годная, важная справа – справа гонару нашчадкаў. Выдатна, што на такім высокім узроўні ўдзяляецца ўвага нашаму гістарычнаму помніку. Ну а кветкі да падножжа Партызана мы абавязкова ўскладзём адразу пасля заканчэння рэканструкцыі”.

Вольга КАМАРКОВА.



4 комментария по теме “На мемориальном комплексе «Прорыв» ведётся первый этап реконструкции

  1. Растлумачце мне, з чаго пры наяўнасьці сваёй МПМК-66 падрад на рэканструкцыю «Прарыву» аддалі віцеблянам?

  2. Падрадчыкамі будаўнічых абъектаў становіцца той, хто ўдзельнічае ў тэндарах і выйграе іх .

  3. Даруйце, але я не ўчора нарадзіўся і сам удзельнічаю у тэндэрах.

  4. Тогда тем более должны знать, что организация, у которой нет ни оборотных денег, ни допуска на нужные виды работ (у нашей ПМК они очень узкие), не может даже быть участником тендера.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *