Креатив из соломы. Необычные трактора появились в ОАО «Ильюшинский»

Благоустройство

Нядаўна машынна­трактарны парк  ААТ “Ільюшынскі”  папоўніўся двума  новымі трактарамі. Праўда, несапраўднымі, а зробленымі са звычайнай саломы.

Традыцыя рабіць саламяныя фігуры існуе ўжо некалькі гадоў. У што толькі не пераўтвараліся рулоны саломы!  Самымі распаўсюджанымі на пачатку былі  вусені ды цягнікі. З кожным годам ля дарог па ўсёй краіне з’яўляліся ўсё новыя і новыя персанажы, усё больш фантазіі праяўлялі людзі, каб упрыгожыць наваколле. Сёлета на Лёзненшчыне нават праводзіцца конкурс на лепшую кампазіцыю з саломы сярод прадпрыемстваў і арганізацый.

Гэтай восенню вырашылі ўпрыгожыць свае палеткі каля дарог і ў “Ільюшынскім”, толькі замест прывычных казачных ці іншых персанажаў тут паставілі на мэце зрабіць штосьці больш блізкае да сельскагаспадарчай дзейнасці. Самы падыходзячы варыянт – трактар. Для вырабу работнікі гаспадаркі акрамя саломы выкарысталі плёнку і некаторыя іншыя атрыбуты, каб трактар быў больш падобны да сапраўднага. Спачатку з’явіўся магутны агрэгат з вялікім прычэпам на полі на ўездзе ў аграгарадок Ільюшына. Затым трактар з тых жа матэрыялаў, але іншай мадэлі і ўжо з намаляваным трактарыстам заняў пачэснае месца каля аўтадарогі Полацк­Мінск непадалёк ад Старога Сяла. Па самай ажыўленай трасе раёна штодзень перамяшчаецца вялікая колькасць людзей. Машыны прыпыняюць свой рух, каб лепш разгледзець незвычайны трактар, а некаторыя нават спыняюцца, каб сфатаграфаваць яго.

Пакуль прыгожыя трактары радуюць вока ўсіх праязджаючых міма, задаволеныя сваім вырабам ільюшынцы ўжо задумваюцца, якую фігуру зробяць у наступным сезоне.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *