Электрический ток не терпит ошибок

Общество

Насычанасць  сучасных дамоў разнастайным электраабсталяваннем  прывяла да звычкі адносіцца да яго, як да нечага звычайнага і небяспечнага. Аднак гэта адчуванне падманлівае. Каля 50 працэнтаў смяротных выпадкаў ад паражэння токам адбываецца менавіта пры карыстанні электрабытавымі прыборамі.

Памятайце, што бытавыя электра­прыборы (чайнікі, прасы, пліткі і інш.), пераносныя свяцільні, настольныя лямпы можна выкарыстоўваць толькі ў памяшканнях. Іх прымяненне на адкрытым паветры можа стаць прычынай няшчаснага выпадку, паколькі зямля – праваднік электрычнага току. Асноўнай жа ўмовай бяспечнага карыстання электраэнергіяй у памяшканні з’яўляецца спраўны стан ізаляцыі праводкі і прыбораў, а таксама шнуроў, з дапамогай якіх уключаюцца ў сетку  тэлевізары, халадзільнікі і іншае.  Не падвешвайце электраправады на цвікі, металічныя і драўляныя прадметы, не перакручвайце правады, не закладвайце правады і шнуры за газавыя і водаправодныя трубы, за батарэі ацяплення, не зафарбоўвайце і не бяліце правады. Пашкоджаныя выключальнікі, лямпавыя патроны, разеткі, электрапрыборы забараняецца рамантаваць ці замяняць пад напружаннем.

Прычынамі паражэння электрычным токам можа быць і датыканне да неізаляваных правадоў, з’яўленне напружання на корпусах, якія ў нармальных умовах не знаходзяцца пад напружаннем. Памятайце і пра тое, што электраэнергія падводзіцца па паветраных лініях, якія могуць па розных прычынах абвісаць ці абрывацца. Каб не адбылося няшчаснага выпадку, неабходна ведаць, што нельга не толькі датыкацца да правадоў, але і падыходзіць бліжэй чым на 8 метраў да проваду паветранай лініі, які ляжыць на зямлі.

Выкананне правіл паслужыць гарантам бяспекі для вас і вашых родных людзей.

С.ЯРМОШ, начальнік раённай інспекцыі  філіяла “Энерганагляд”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *