Патриотическое воспитание

70-годдзе Перамогі

 

Ясли-сад №26 068Намеснік загадчыцы ясляў-сада №26 С.І.Лёля акрэсліла важнасць і актуальнасць пытання напярэдадні знамянальнай даты – 65-годдзя Вялікай Перамогі і прапанавала ўсім прысутным паглядзець, як на практыцы ўвасабляецца ў жыццё патрыятычнае выхаванне ў дашкольнай установе. Увазе гледачоў быў прапанаваны невялікі канцэрт, дзе галоўная тэма – любоў да радзімы, ушацкага краю, ушанаванне подзвігу герояў вайны гучала ў вершах, песнях, інсцэніраваных кампазіцыях на словы Тамары Барадзёнак, медыцынскай сястры санаторнай групы ясляў-сада №26. У рамках гэтага мерапрыемства прайшла і прэзентацыя яе зборніка патрыятычных і фальклорных песень “Родныя напевы”, выданне якога таксама прысвечана 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Вакальная група выхавацеляў гэтага ясляў-сада выканала некалькі песень з названага зборніка, музыку да якіх напісала таксама іх калега, музычны кіраўнік дашкольнай установы Л.В.Мацыль. Гучалі песні Т.Барадзёнак і на музыку М.Віткоўскага, С.Мядзведзева.

Вельмі цёплым і душэўным было выступленне маленькіх выхаванцаў сада. У нацыянальных касцюмах на беларускай мове яны чыталі пранікнёныя вершы пра родную Ушаччыну, і словамі аўтара ўжо прызнаваліся ў любові да роднай зямлі. Адраджэнне беларускіх традыцый – адзін з напрамкаў патрыятычнага выхавання. І матэрыял новага зборніка быў актыўна задзейнічаны пры вывучэнні і інсцэніраванай пастаноўцы беларускіх жніўных песень.

Падвяла вынікі работы аб’яднання загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама А.У.Філіпчык. Яна падкрэсліла значнасць такіх мерапрыемстваў напярэдадні знамянальнай для краіны даты і іх важнасць для выхавання ў кожнага дзіцяці патрыятычных пачуццяў ужо з дашкольнага ўзросту. Цёплыя водгукі пачулі прысутныя і ад дэпутата абласнога Савета дэпутатаў В.П.Сяргеева, які быў запрошаны ў якасці ганаровага госця. На завяршэнні Т.Д.Барадзёнак прачытала некалькі сваіх новых вершаў. А песні на яе словы выканалі І.Клімава, М.Стрыжонак і С.Мядзведзеў.

падчас прэзентацыі зборніка “Родныя напевы”.

А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *