Николай Камович

Общество

 

У шосты клас Усвейскай школы Мікалаю Камовічу ісці не давялося. Яму, 15-гадоваму падлетку, як самаму старэйшаму з пяці дзяцей у сям’і, літаральна з першых дзён вайны давялося ўзяць на сябе клопат аб малодшых братах і сёстрах.КАМОВИЧ 001

 

1942 год. У вёску Усвея прыйшлі немцы і сабралі ўсё мірнае насельніцтва ў адзін натоўп, каб расстраляць. Дзеці плакалі і чаплялі- ся за маці, старыя трымаліся ў апошнія хвіліны жыцця моўчкі, жанчыны галасілі, прыціскаючы да сябе немаўлят… Быў у гэтым натоўпе і Мікалай Камовіч. І вось за гэтыя хвіліны, як прызнаецца зараз, нібы пражыў жыццё. Нечакана прыехаў нямецкі афіцэр і даў каманду распусціць людзей. Праз некалькі гадзін ва Усвеі гарэлі хаты, падпаленыя немцамі. Згарэў і дом Камовічаў. Прытуліла іх вялікую сям’ю падчас жабрацтва па тутэйшых вёсках адзінокая бабулька з Рацькава.

1943 год. Актыўна ідзе фарміраванне партызанскіх атрадаў. 20 жніўня падаўся ў партызаны і мой герой. Яго залічылі радавым у брыгаду імя Чапаева. Штаб знаходзіўся ў Якаўках, партызаны жылі на кватэрах у вёсцы Сонькін Рог. Ахоўвалі Глыбачку, Астраўляны і іншыя вёскі, а таксама ўчастак ракі Заходняя Дзвіна. З дзеючай арміяй злучыліся ў 1944-м. Падчас наступальнай аперацыі Мікалай быў цяжка паранены ў нагу. Пэўны час знаходзіўся ў шпіталях Полацка і Віцебска. Пасля выздараўлення Мікалая Камовіча накіравалі на службу ў армію. Дадому вярнуўся толькі ў 1947 годзе.

Цудам выжылі ў вайну яго маці і ўсе браты і сёстры. На месцы спаленай хаты пабудаваў Мікалай Сцяпанавіч Камовіч новы дом, узяў жанчыну з дзіцяці, нарадзілася сваіх двое сыноў. З першых дзён мірнага жыцця пайшоў у паляводчую брыгаду тутэйшага калгаса імя Калініна, дзе на розных работах адпрацаваў 45 гадоў.

Многа гора перажыў гэты заслужаны чалавек за свае 84 гады. Акрамя выпрабаванняў вайны, давялося мужна трымацца пасля пахавання старэйшага сына, жонкі… Ён удзячны лёсу, што вось ужо 20 гадоў побач з ім ёсць жанчына, якая раздзяляе ўсе яго радасці і засмучэнні.

А.ПАШКОВІЧ.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *