Вынікі агляду-конкурсу машынных двароў

Общество

У райвыканкаме падведзены вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2010 года.

У сувязі з адсутнасцю ў гаспадарках раёна належнай абслугоўваючай базы для работы ў зімовых умовах і якаснай пастаноўкі тэхнікі на захоўванне, першае месца вырашана не прысуджаць.

Пераможцамі раённага агляду-конкурсу прызнаны: з прысуджэннем другога месца – КУСГП “Вялікадолецкае” (дырэктар – І.П.Дарошчанка, галоўны інжынер – Ю.Ф.Васілевіч); трэцяга месца – КУСГП “Кублічы” (дырэктар – А.В.Есіпаў, галоўны інжынер – М.Ю.Нічыпар).

Пераможцам раённага агляду-конкурсу прадугледжана выдзяленне на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (лізінгу) па адной адзінцы складанай самаходнай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Кіраўнікам КУСГП “Вялікадолецкае”, “Кублічы” рэкамендавана ўзнагародзіць грашовымі прэміямі работнікаў, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні агляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *