Медали ветеранам

Общество

 

Подзвіг удзельнікаў вайны, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам, не застаецца па-за ўвагай, а з іх памяці не сціраюцца тыя гады. Клопат аб ветэранах – гэта абавязак не толькі дзяржавы, але і кожнага з нас. Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі ўдзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымалі юбілейныя медалі “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. У нашым раёне гэта 206 чалавек. Сярод іх малалетнія вязні і непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў.SDC12345

Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, раённы ваенны камісар У.Я.Пальчэх, прадстаўнікі сельскіх Саветаў і моладзі завіталі да ўдзельнікаў вайны з цёплымі віншаваннямі і шчырымі пажаданнямі здароўя і даўгалецця. Вязням яны ўручалі юбілейныя медалі, а ўдзельнікам вайны яшчэ і Падзячныя пісьмы, так званыя “трохвугольнікі” ад Прэзідэнта краіны, віншаванні ад абласнога кіраўніцтва, а таксама святочныя паштоўкі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, газету за 10 мая 1945-га года “Красная звезда”. Запрашалі па магчымасці прыняць удзел у святочных мерапрыемствах 9 мая ў гарпасёлку і на мемарыяльным комплексе “Прарыў”.

– Дзякуй, вялікі дзякуй, што не забываеце, памятаеце і дорыце такую вялікую ўвагу, – гучала з вуснаў кожнага сведкі таго страшнага ваеннага часу. А з вачэй многіх цяклі слёзы… Было бачна, як іх перапаўняюць пачуцці, з якімі ўжо не пад сілу справіцца. А яны, франтавікі і партызаны, вязні Вялікай Айчыннай спаўна заслужылі гэту ўвагу і клопат.

узнагароду атрымлівае Мікалай Міхайлавіч Майсяёнак з вёскі Антунова Вялікадолецкага сельсавета.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *