Апошнім вераснёўскім сухім і сонечным дзянькам жыхары вуліцы Петруся Броўкі радуюцца не толькі таму, што гэта магчымасць пагрэцца перад доўгай зімой, а і таму, што пакуль па дарозе можна прайсці, не надзяваючы гумавыя боты.
Упэўнена, што любы жыхар гарпасёлка хоча, каб каля яго дома была заасфальтаваная дарога, па якой зручна хадзіць і ездзіць у любую пару года. Ужо не першае дзесяцігоддзе мараць аб асфальце і жыхары названай вуліцы, як і шэрагу вуліц Ушач, на якіх яшчэ няма асфальтавага пакрыцця. Чаму размова менавіта пра гэтую частку гарпасёлка? Кожны дзень, па Петруся Броўкі, якая раскінулася ад адкрытай танцпляцоўкі ля РДК да бальніцы, перамяшчаецца немалая колькасць людзей: акрамя тых, хто тут жыве, на работу і дадому спяшаюцца праз яе жыхары бліжэйшых вуліц – Камсамольскай, НіжнеНабярэжнай і завулка, Чапаева, Маладзёжнай. Каб скараціць шлях да бальніцы, па ёй рухаюцца і многія іншыя ўшачане. На гэтай жа вуліцы размяшчаецца і дзіцячы яслісад №1, каля якога кожную раніцу і вечар даволі ажыўлены рух. І калі каля касцёла можна прайсціся па чыстым асфальце, то астатняя частка вуліцы пакідае жадаць лепшага. У месцы ж каля дзіцячага сада самая складаная сітуацыя. Рэльеф вуліцы з узгоркамі, а ўстанова знаходзіцца якраз у нізіне. Увесь пясок пасля дажджоў змывае сюды, атрымліваецца, што ў непагадзь тут ногі вязнуць, а ў засушлівае надвор’е не пройдзеш, не набраўшы дробнага пяску ў абутак. Калі прайсці далей па вуліцы ў бок бальніцы, тут таксама не намнога лепш: на адным узгорку (на перасячэнні з Камсамольскай) пастаянна вымываюцца каменні – калі ісці на высокім абцасе, дык і ногі нядоўга паламаць, другі ўзгорак (на перасячэнні з Кірава) – гліністы, ранняй вясной тут часта буксуюць машыны, утвараючы каляіны. Калі вуліца падсыпалася, нават і не прыпомню, ды і пясок трымаецца толькі да першых ліўняў. А вось грэйдар час ад часу праязджае, але пасля яго ідзеш як па ўзараным полі – здаецца, што лепш бы і не праходзіў!
Вось і зайздросцяць падобраму жыхары вуліцы ўшачанам, якія жывуць на процілеглым баку рэчкі ў мікрараёне Еўдакіі ЛосьДуброўскага, якія не так даўно атрымалі магчымасць хадзіць па новенькім асфальце.
Пра актуальнасць гэтай тэмы сведчаць і водгукі, якія пакідалі наведвальнікі на нашым сайце www.belpatriot.by. Яшчэ ў лютым бягучага года Таццяна пісала:
“Раскажыце, калі ласка, ці плануецца ў якімнебудзь будучым асфальтаванне мікрараёна вуліц БроўкіКамсамольскайНіжнеНабярэжнай? Зразумела, што ў адзін момант “закатаць” у асфальт усе вуліцы гарпасёлка немагчыма, што гэта вялікія грошы, але ўзяць хаця б вуліцу, якая носіць імя нашага знакамітага земляка – П.Броўкі: кожны дзень па ёй да бальніцы і назад накіроўваюцца ўшачане пешшу, на машынах. А каля дзіцячага сада дзеткі бедныя пастаянна гразь топчуць, асабліва вясной і восенню …”
“Калі да дзіцячага сада №1 будзе нармальны пад’езд? У дождж ні праехаць, ні прайсці…” – зазначыў Аляксандр.
Паколькі кардынальна вырашыць праблему можа толькі асфальт, хацелася б ведаць, ці значыцца ў планах на асфальтаванне вуліца П.Броўкі, а таксама пра больш блізкую перспектыву – падсыпку.
Вольга КАМАРКОВА.
Грейдер пару дней назад прошёл, камней навырывал, машину песка высыпали (и то не возле садика) и сейчас отпишутся в газету как среагировали на вашу статью, как всё замечательно и чудесно. А нам и дальше ходи по грязи. выходишь в центр вечно с грязными туфлями и сапожками, аж стыдно. Вроде мы и ничем не хуже жителей улиц с Е.Лось-Дубровского, только они теперь с асфальтом, а мы практически в центре и нет!Может надо как-то более взвешенно и обдуманно подходить к вопросу, где в первую очередь ложить асфальт…?